Субтрапічнае паветра яшчэ на тыдзень
09.08.2010 16:29
—
Разное
|
Гэтае лета акажацца самым спякотным за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Першая дэкада жніўня дала новы тэмпературны рэкорд — 38,9 градусаў вышэй за нуль у Гомелі 8 жніўня.
Такім чынам, пабіты рэкорд, устаноўлены амаль 64 гады таму, — 38 градусаў 20 жніўня 1946 года ў Васілевічах (Гомельская вобласць). Аднак рубяжу 40 градусаў слупок так і не дасягнуў. Хоць прагнозы тое абяцалі для Гомельшчыны. Можа, тое здарыцца ў наступныя выходныя? У другой палове гэтага тыдня вятры з поўдня адціснуць атлантычны цыклон, і над Беларуссю каторы раз за гэтае лета запануе гарачае субтрапічнае паветра. Ужо ў чацвер, 12 жніўня, тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны складзе 26–32 градусы вышэй за нуль, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да плюс 35–37 градусаў. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 15 да плюс 24 градусаў, а днём у пятніцу 13 жніўня — ад 29 да 34 градусаў вышэй за нуль. Па ўсходзе Беларусі чакаецца плюс 35–37 градусаў. Толькі месцамі субтрапічную парнасць асвяжаць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. У выхадныя дзённая тэмпература зноў дасягне рэкордна высокіх значэнняў — плюс 30–36 градусаў, па ўсходзе — да плюс 37–39 градусаў. Падзяліцца навіной:
Мікола Бугай Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
запануе над Беларуссю.
|
|