«Мяне не хвалюе, хто будзе маім супернікам у 2016 годзе»
13.08.2010 14:53
—
Разное
|
Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, чаму прыйшоў у палітыку ў «Палітыка — гэта таксама прафесія» Цыганкоў: Большасць беларускіх палітыкаў прыйшлі ў Янукевіч: Дык, па вялікім рахунку, можна сказаць, што я таксама прыйшоў у палітыку напрыканцы Цыганкоў: І адкуль у Янукевіч: У сям’і нацыянальны дух быў заўсёды, і як толькі пачаўся БНФ, дома было вельмі шмат размоваў. Натуральна, я ўсё гэта чуў, і ўсімі гэтымі размовамі зараджаўся. Тады ж адбыўся першы мітынг на стадыёне ў школе, на якім я запомніў маладога Віктара Івашкевіча. Пазней ужо, у гады незалежнасці, я, хаця і быў прыхільнікам БНФ, але меркаваў рабіць жыццёвую кар’еру ў бізнесе. Таму і пайшоў у «наргас» на факультэт міжнародных эканамічных адносінаў. Але пасля прыходу Лукашэнкі да ўлады, пасля рэферэндуму 1995 года я проста адчуў, што краіна рухаецца зусім не ў той бок, і я мушу зрабіць свой унёсак, каб вярнуць краіну на шлях свабоды. Таму я далучыўся да БНФ. Аднак не ўяўляў, што гэта стане такой значнай часткай майго жыцця. Думаў, што хутка скінем Лукашэнку і зноў пачну займацца сваім бізнесам. Але ў выніку ў палітыцы я знайшоў сябе, сваё пакліканне. І на сёння я сваё жыццё звязваю з палітыкай. Цыганкоў: Калі працягваць тэму «старэйшага пакалення», цяперашніх Янукевіч: Палітыкі майго пакалення, я б сказаў, «давалі нырца» ў палітыку, ахвяруючы магчымай кар’ерай у іншых сферах. Я кажу «ахвяруючы», бо пры Лукашэнку палітыка не прыносіць ані грошай, ані магчымасці адразу бачыць вынікі сваёй працы. Часцяком ты прыкладаеш звышвысілкі проста, каб у чымсьці сітуацыя не стала горш, ці з прыцэлам на далёкую перспектыву. Хуткага, бачнага выніку няма — і безумоўна, гэта не проста. Калі я вылучаюся ў Чыжоўцы, то я бачу, што людзей цікавіць гэты момант (месца працы, папярэдні працоўны досвед). Але праблемы ў гэтым няма, бо ў бальшыні ёсць разуменне таго, што палітыка — гэта таксама прафесія, і вельмі важная справа для ўсіх грамадзян. «Палітыкі Цыганкоў: Так, прафесійныя палітыкі ўспрымаюцца нармальна ў Еўропе, у краінах з устойлівай дэмакратыяй. Хтосьці можа сказаць, што такія, як вы, людзі новага пакалення патрэбныя будзеце ў новай сітуацыі, пасля перамогі над дыктатурай, але дасягнуць гэтую перамогу можа толькі старое пакаленне. Маўляў, не прыйшоў яшчэ час прафесійных палітыкаў… Янукевіч: Ну, такі час ніколі не прыйдзе, калі самі палітыкі яго не наблізяць. Дарэчы, калі казаць пра адрозненні ад папярэдняга пакалення, якія нечага дасягнулі ў іншых сферах, то ў іхнім вопыце ёсць і адмоўныя бакі. Яны захапілі час дэмакратыі, былі дэпутатамі — і многія з іх жывуць успамінамі пра той час. Яны жывуць ілюзіямі, нібыта дэмакратычны рух усё яшчэ мае тыя самыя магчымасці, што былі ў пачатку Цыганкоў: То бок, вы больш прыземленыя, практычныя, ці скажам — адэкватныя? Янукевіч: Менавіта адэкватныя. Нават Лукашэнка змяніў сваю рыторыку, падыходы, спосабы працы з людзьмі. Але старэйшае пакаленне нашай апазіцыі змагаецца ў тым самым годзе з тым самым Лукашэнкам. Яны жывуць ў 1994 годзе, на тых самых тэмах. Але час не той, грамадства не тое, ды й Лукашэнка не той. Цыганкоў: Вы калісьці заяўлялі, што тое, што адбывалася ў БНФ апошнія паўгода — гэта не канфлікт пакаленняў. Але з вашых цяперашніх слоў акурат вынікае, што канфлікт пакаленняў існуе… Янукевіч: Дык гэта канфлікт пакаленняў не ўзроставых, а партыйных. То бок, непаразуменні развялі не людзей рознага веку, а розных падыходаў да працы, рознага адчування сітуацыі. Агулам у партыі няма такога канфлікту, вельмі шмат людзей сталага веку ў партыі разумеюць, што перамены ў БНФ патрэбныя. «Вячорку лепш выйсці з партыі» Цыганкоў: Янукевіч: Нельга сказаць пра адзінства пазіцыі гэтых трох чалавек, кожны з іх пайшоў сваім шляхам. Мы нармальна супрацоўнічаем з Віктарам Івашкевічам, хаця, канешне, шкадую пра яго рашэнне далучыцца да кампаніі Андрэя Саннікава. Яго здольнасці вельмі былі б патрэбныя для кандыдата ад БНФ Рыгора Кастусёва. Лявона Баршчэўскага вельмі моцна паважаю, лічу яго шмат у чым сваім палітычным настаўнікам. Шкада, што ён на сёння не актыўны ў партыі. Заяву спадара Лявона, што ён не збіраецца ісці ў прэзідэнты, лічу добрым крокам і спадзяюся, што з цягам часу ён далучыцца да кампаніі Рыгора Кастусёва. Калі казаць па шчырасці, то пазіцыя Вінцука Вячоркі вельмі моцна мяне ўразіла ў адмоўным сэнсе. Я не чакаў, што чалавек гэтак можа быць дэструктыўным у дачыненні да партыі, якую ён сам ствараў і якой шмат гадоў кіраваў.На сённяшні момант лічу, што спадару Вячорку сумленна было б выйсці з партыі, бо ягоныя дзеянні супраць кіраўніцтва Фронту больш шкодзяць самой партыі, а не кіраўніцтву. Аднак выключаць яго з партыі не збіраюся. Цыганкоў: Прадстаўнікі дэмакратычнага электарату часта абвінавачваюць апазіцыйных лідэраў, што яны больш часу трацяць на барацьбу паміж сабой, чым на барацьбу з уладай. Чым гэта можна патлумачыць? Янукевіч: Гэта праўда, што так адбываецца, і мне сапраўды шкада губляць на гэта час. Тут дзве асноўныя прычыны. Першая — суб’ектыўная. Ва ўмовах, як я ўжо казаў, калі палітычная дзейнасць у Беларусі не дае нейкіх знакаў поспеху, дасягненняў, то шмат каму дзеля ўласнага самасцвярджэння трэба мець поспехі ўнутры апазіцыйнага змагання. «Дайце мне апанента на дэбатах, і я яго проста «парву» Цыганкоў: Вы лідэр БНФ, легендарнага руху, але пакуль вы далёка не з’яўляецеся самым вядомым апазіцыйным палітыкам. Што вы адкажаце тым людзям, якія кажуць, што вы не публічны палітык, што вы не вельмі яркі ў гэтай сферы? Янукевіч: Я разумею, што пакуль, да прэзідэнцкіх выбараў, уся ўвага грамадства будзе сканцэнтравана на кандыдатах у прэзідэнты. І задача БНФ раскручваць Рыгора Кастусёва, нашага партыйнага кандыдата. Я скажу, што ўсе гэтыя закіды пра «непублічнасць» — цалкам штучныя. Дайце мне пляцоўку для дэбатаў, дайце мне апанента, і я яго проста «парву». Дэбаты, суперніцтва — гэта маё, я камфортна сябе ў гэтым адчуваю, я ніколі не пазбягаю вострых пытанняў. Наадварот, мне так цікавей. Але рабіць нейкія эпатажныя ўчынкі, каб штучна прыцягнуць да сябе ўвагу, я не жадаю. Я буду стаяць на сваім, але рваць газеты на тэлеэкране ці паліваць каго кефірам не збіраюся.«Мяне не хвалюе, хто будзе маім супернікам у 2016 годзе» Цыганкоў: Пагаворым пра ваш намер стаць кіраўніком Беларусі. Ведаеце, у ВС Янукевіч: План толькі адзін — гэта здабыць падтрымку людзей. Пачынацца гэта мусіць са сваёй партыі, таму першы крок — гэта ўзмацненне і пашырэнне партыі, аднаўленне ў ёй духа салідарнасці. Потым — завайванне падтрымкі людзей, і тут наша стратэгічная мэта — ўзняцце пытанняў, важных для людзей, у іхным штодзённым жыцці. І тут ужо ёсць пэўныя тэмы, некаторыя з якіх пачнём падчас кампаніі, некаторыя — пасля. Цыганкоў: Кандыдат у прэзідэнты Уладзімер Ганчарык заявіў мне, што ніколі не імкнуўся да ўлады дзеля ўлады. Маўляў, трэба было выпраўляць становішча ў краіне. Якая ў вас матывацыя? Чаму вы хочаце ісці ў прэзідэнты — змяніць краіну, змяніць людзей? Янукевіч: Я не хачу мяняць людзей, людзі ў нас і так добрыя. Я люблю нашых людзей, я веру ў іх. Так, я сапраўды хачу змяніць краіну. Вярнуць Беларусь на шлях свабоды, зрабіць дзяржаву сапраўды беларускай. Я матываваны ідэалістычнымі поглядамі на практычныя рэчы. Цыганкоў: Але калі вашы намеры сустрэнуць супраціў большасці, як вы да гэтага паставіцеся? Ламаць будзеце? Янукевіч: Перамены не могуць прыхільна сустракацца ўсімі. Частка людзей заўсёды будзе глядзець у мінулае. Такіх людзей трэба пераконваць, але абапірацца трэба на тых, хто глядзіць у будучыню. Я хацеў бы працытаваць Эдмунда Бёрка, аднаго з заснавальнікаў кансерватызму. Ён казаў, што бачыць ролю палі¬тыка не толькі ў тым, каб акумуляваць і выконваць жаданні выбаршчыкаў, але таксама і ў тым, каб весці выбаршчыкаў за сабой, каб рабіць тыя рэчы, якія ён лічыць важным для людзей і краіны — незалежна ад таго, якая грамадская думка на гэты конт. Меркаванні людзей змяняюцца, і часам палітык павінен браць на сябе адказнасць рабіць крокі нават насуперак грамадскай думцы. Апярэджваць яе, а часам — наадварот, заклікаць да традыцыі. БНФ заўсёды выступаў таранам супраць састарэлых стэрэатыпаў. У выніку значная частка людзей баяліся тых ідэй, з якімі выступаў Фронт, але праз некалькі гадоў нашы ідэі станавіліся агульнапрынятымі. Я не лічу, што ад гэтай ролі Фронт мусіць адмовіцца цалкам, папросту важна вызначаць правільны баланс паміж выкананнем сённяшняй волі грамадства і накіраванасцю ў будучыню. Цыганкоў: У 2016 годзе, калі вы спадзяецеся ўбачыць ваша прозвішча ў бюлетэні для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах, ці будзе там прозвішча і Аляксандра Лукашэнкі? Янукевіч: Для мяне неістотна, чые яшчэ прозвішчы будуць у гэтым бюлетэні. Але калі казаць пра прагнозы, то працэнтаў 80 я дам за тое, што ў гэтым бюлетэні не будзе прозвішча Лукашэнкі.Я разлічваю, што ў апазіцыі можа хапіць сіл змяніць рэжым да гэтага часу. Але нават калі Лукашэнка застанецца, то на выбары, я лічу, ён накіруе свайго пераемніка. Гэта не будзе азначаць, што змагацца будзе прасцей. Але я буду працаваць, каб пасля 2016 года ў нас быў новы прэзідэнт. І ягонае прозвішча будзе Янукевіч. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, чаму прыйшоў у палітыку ў 13-гадовым узросце, як меркаваў рабіць жыццёвую кар’еру ў бізнесе і чаму нават недалёкая...
|
|