Фантазмы на Лідчыне: «Лукашэнку заб'юць на Дажынках»
22.08.2010 13:42
—
Разное
|
Дзяўчына: «Вы ведаеце, што ў Лідзе дажынкі будуць?» Кабета: «Кажуць, што Лукашэнку заб’юць на …» Карэспандэнт: «Хто сказаў?» Кабета: «Дзедушка стары». Карэспандэнт: «Усявідзяшчы?» Дзяўчына: «Ведаеце што, калі чэсна? Як было. Дзяўчаты ехалі прадаваць у Менск машыну. Стаяў дзядуля на папуткі. Спыніліся. Сеў гэты дзядуля. І сам, яны нічога зь яго не выпытвалі — сам сказаў: „Дзевачкі. Машыну ў вас сёньня ніхто ня купіць. Дамоў будзеце ехаць, будзе вялікая бяда. А «Дажынкі» будуць апошнія ў жыцьці. І будзе многа загінулых у Лідзе». Яны ехалі, гэтыя дзевачкі, дамоў, у іх машыну ніхто не купіў. Стаіць мужчына на папуткі. Яны пасадзілі яго да сябе. Толькі азірнуліся, куды яго везьці, а ён ужо нежывы». Кабета: «Людзі ў Лідзе. Я веру і ня веру. Уся Ліда гаворыць. Апошнія дажынкі і апошняя яго дарога. А за што яго ўбіраць? Нейкія гады могуць. Можа, гэта прыдумана? Хто знае…» Блогер Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Усе на Дажынкі». Прапаганда часоў нацыскае акупацыі. Публікацыя часопіса ARCHE. Плёткі, што ходзяць на Лідчыне, зафіксаваў карэспандэнт радыё «Свабода». Запіс у... |
|