Пра расейскую і беларускую палітычныя эміграцыі ў ХХ стагодзьдзі
23.08.2010 20:07
—
Разное
|
Нядаўна давялося ўпершыню наведаць расейскія белагвардзейскія могілкі Гісторыя ня любіць умоўнага ладу — але могілкі Пра гісторыю белай эміграцыі магу параіць дакумэнтальны сэрыял Нікіты Міхалкова «Расейцы без Расеі» (« *** Падчас пары здаецца, што галоўная расейская памылка 20 стагодзьдзя — гэта няздольнасьць белых генэралаў у час Грамадзянскае вайны ўсьведаміць агульнасьць інтарэсаў з новымі незалежнымі дзяржавамі на ўскрайках былой Расейскай Імпэрыіперад агульнай камуністычнай пагрозай. Прайгралі ад гэтага і белае войска, разьбітае камуністамі, і нацыянальныя дзяржавы, якія на дзесяцігодзьдзі трапілі пад савецкую акупацыю — хто ў 1919 (Беларусь, Украіна), хто ў 1939 (краіны Балтыі, Бэсарабія), хто ў 1945 гг. (Польшча, большасьць Усходняй Эўропы). Ёсьць меркаваньне, што ў пэўны момант Ґустаў Манэргайм быў гатовы пайсьці на вызваленьне Петраграда ад бальшавікоў, але не зрабіў гэтага Імпэрыялізм спрычыніўся да пагібелі Расеі ў 20 стагодзьдзі і паслужыў ёй толькі дрэнную службу. Гісторыя ня ведае ўмоўнага лада, але з гісторыі трэба спрабаваць рабіць высновы. * * * Цікава параўноўваць расейскую белую эміграцыю і беларускую пасьляваенную эміграцыю. Абодва разы гэта былі палітычна актыўныя людзі, вымушаныя эміграваць пад пагрозай сьмерці, у адрозьненьне ад сучаснай эміграцыі, якая носіць збольшага эканамічны характар. Абодва разы людзі дзесяцігодзьдзямі жылі ў надзеі на хуткае вяртаньне, рыхтаваліся да яго — і збольшага так яго і не дачакаліся. На жаль, аднак, у адрозьненьне ад расейцаў, беларуская эміграцыя збольшага так і ня здолела выгадаваць сваіх дзяцей беларусамі, у беларускіх асяродках часта адчуваецца правал паміж пакаленьнем паваенных эмігрантаў і пакаленьнем эмігрантаў Аднак, роля беларускай дыяспары — беларускай бібліятэкі ў Лёндане, беларускага духавенства ўсіх канфэсій, беларускай рэдакцыі Радыё Свабода — была і ёсьць канечне ж нашмат большай для Беларусі, чым нават роля белай эміграцыі для Расеі.Для Беларусі савецкая ўлада была ня проста таталітарным рэжымам, але і вонкавай акупацыяй, якая імкнулася да вынішчэньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, і таму так важна было захаваньне гэтай спадчыны, захаваньне вобраза свабоднай Беларусі і нават вобраза іншай беларускай дзяржаўнасьці, увасобленай Радай БНР. Шкада, што гэта місія беларускай дыяспары яшчэ далёка ня вычарпаная. Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас пары здаецца, што галоўная расейская памылка ХХ стагодзьдзя — гэта няздольнасьць белых генэралаў у час Грамадзянскае вайны ўсьведаміць агульнасьць...
|
|