Распрануцца ў абмен на новы родстэр. 21.by

Распрануцца ў абмен на новы родстэр

24.08.2010 13:41 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брытанскае падраздзяленне кампаніі Rеnаult абвясціла конкурс, які прапануе яго ўдзельнікам распрануцца да сподняй бялізны за 12 секунд і зняць гэта на відэа.

Конкурс праходзіць у рамках рэкламнай кампаніі новага родстэра Wіnd — Rасе thе Rооf («Абгані дах»), паведамляе Аutоеvоlutіоn. Аўтар самага арыгінальнага роліка атрымае ў якасці прыза рэкламаваны аўтамабіль.

Ідэя рэкламнай кампаніі складаецца ў тым, каб паказаць, як хутка родстэр Wіnd мяняе зімовае «адзенне» на летняе: 12 секунд — гэта час, за які ў навінкі складаецца дах.

Па словах дырэктара па маркетынгу брытанскага прадстаўніцтва Rеnаult Філа Ёрка, арыгінальная рэкламная кампанія павінна прадэманстраваць, што новы Wіnd разлічаны на людзей, якія любяць весялосць — незалежна ад умоў надвор’я.

Прыём відэаработ ад інтэрнэт-карыстальнікаў завершыцца 30 верасня. Пасля гэтага супрацоўнікі кампаніі выберуць самае вясёлае і арыгінальнае відэа, аўтар якога і атрымае новы аўтамабіль.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскае падраздзяленне кампаніі Rеnаult абвясціла конкурс, які прапануе яго ўдзельнікам распрануцца да сподняй бялізны за 12 секунд і зняць гэта на відэа....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика