15 жніўня ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай святкуюць каталікі. У праваслаўных гэтае свята прыпадае на 28 жніўня.
Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Спачатку яго называлі «Успамінам Святой Марыі». Пазней бытавалі назвы «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому».
Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года.
У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хваробаў.
15 жніўня ўрачыстасць Унебаўзяцця Маці Божай святкуюць каталікі. У праваслаўных гэтае свята прыпадае на 28 жніўня.Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай....