«Мы ведаем — калі нас закрыюць, гэта рашэнне прэм'ер-міністра»
03.09.2010 16:01
—
Разное
|
У жніўні радыёстанцыя «Эхо Москвы» адзначыла сваё — За 20 гадоў столькі было чутак, што «Эхо Москвы» — Роўна праз месяц пасля стварэння станцыі, у — А былі рэальныя сітуацыі, калі думалі, што — усё? — Было шмат рэальных сітуацый. У 2000, калі грамілі — Як вы самі сабе тлумачыце, чаму нішто не перашкодзіла закрыць НТВ, «Итоги», ТВС, а «Эхо», нягледзячы на пагрозы, не закрываюць? — Я спрабаваў сабе гэта патлумачыць. Больш за тое, я размаўляў з людзьмі, якім магло належаць тое ці іншае рашэнне, яны ўсе даюць розныя тлумачэнні. Ёсць простае тлумачэнне: вы — вітрына для заходніх партнёраў. І ў свой час Кандаліза Райс сказала мне: «Вы ведаеце, Аляксей, мне расказвалі, што раней, у Савецкім Саюзе, калі прыязджала высокапастаўленая замежная дэлегацыя, у яе было тры абавязковых пункты для наведвання — Крэмль, Маўзалей, Вялікі тэатр. Цяпер — Крэмль, „Эхо Москвы“, Вялікі тэатр». Не ведаю, так ці не так, але такі жарт ёсць. Ёсць яшчэ адзін сведка, спадар Барозу, старшыня Еўракамісіі, які на сустрэчы з тады яшчэ прэзідэнтам Пуціным паставіў пытанне аб свабодзе слова ў Расіі, на што Пуцін адказаў: «Паслухайце, вы прыехалі да мяне з радыёстанцыі „Эхо Москвы“. Вы там казалі што хацелі, вы пра гэтую радыёстанцыю ўсе ведаеце. Як гэта — няма свабоды слова?» Іншае тлумачэнне ў тым, што мы не з’яўляемся электаральна ўплывовымі. Першае, што зрабіў Пуцін, калі прыйшоў да ўлады, — гэта паставіў пад кантроль НТВ і ОРТ — два федэральных тэлеканалы, выдатна разумеючы тады, што ён сам — прадукт тэлебачання. Яго зрабіла кампанія Першага і Другога каналаў. І Пуцін разумеў, што павінен іх кантраляваць. А «Эхо Москвы» з аўдыторыяй менш за мільён у Маскве і менш за тры мільёны у Расіі не з’яўляецца электаральным рэсурсам, у гэтым сэнсе яно не небяспечнае. Яно ўплывае, але не на галасаванне. Трэцяя прычына — мы з’яўляемся альтэрнатыўнай крыніцай інфармацыі для людзей, якія прымаюць рашэнні. Прычым гэтыя людзі разумеюць, што мы не гуляем на карысць Амерыкі, Ізраіля, Чачні, Шайміева, Лужкова, Пуціна і гэтак далей, мы — такая труба, па якой нясецца паток інфармацыі, ён жа паток бруду (гэта цытата аднаго з гэтых людзей), і адтуль можна выбіраць тое, чаго няма ў чырвоных папках з надпісам «Сов.сек." або «Толькі для асабістага ведама». Ну і мы не гуляем ні ў якія гульні, ні на чыім баку. Ні на баку апазіцыі, ні на баку ўлады. У нас ёсць інфармацыя, ёсць пляцоўка для дыскусіі, калі ласка. Напэўна, ёсць і іншыя прычыны, пра якія мы не ведаем, і калі ўсё гэта скласці, то атрымаем адказ. — Хто сёння можа закрыць «Эхо Москвы»? — Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч. Ну, натуральна, функцыянальна — Мядзведзеў Дзмітрый Анатольевіч. А зусім функцыянальна — «Газпром», бо яму належыць ліцэнзія, але гэта ўжо па загадзе зверху. Увогуле мы ведаем — калі нас закрыюць, гэта рашэнне прэм’ — Як часта тэлефануюць з Крамля — Суркоў, Громаў, Цімакова? З якімі просьбамі? З МЗС, з іншых ведамстваў? Ці ўсе просьбы вы лічыце патрэбным выконваць? — Ёсць два тыпы просьбаў. Збольшага просяць: «Дай эфір». Гэтая просьба выконваецца адразу. Калі чыноўнік федэральнага ўзроўню прыходзіць на «Эхо», мы знаходзім, пра што ў яго пытацца. Другая просьба — нешта змяніць. Падчас Беслана ў першы дзень захопу мне патэлефанаваў спачатку Суркоў, потым Громаў, з разрывам у 12 хвілін, з просьбай не называць нацыянальнасці тэрарыстаў, «інакш там пачнецца». Гэта была цалкам абгрунтаваная просьба. Я сказаў: «Да заканчэння аперацыі мы не ўзгадаем, адкуль тэрарысты, тым больш што не можам гэтага пацвердзіць». Такіх просьбаў па стрымліванні эфіру, я думаю, было за апошнія гады — Можаце расказаць, пры якіх умовах адмовілі і каму? — Людзям з Крамля. Калі памёр патрыярх Аляксій Другі, мы даведаліся падрабязнасці. Памятаеце, спачатку было сказана, што машына патрыярха трапіла ў аварыю? Мы ведалі, што гэта не так, і сказалі пра гэта. Мне пачалі тэлефанаваць з Крамля з крыкам: «Што ж ты робіш, чалавек памёр, а ты…» Я сказаў: «Ён памёр не ў машыне і не было ніякай аварыі. Гэтую ману мы распаўсюджваць не будзем. Мы ведаем, што ён памёр у сябе ў доме ў выніку няшчаснага выпадку». Трэба прызнаць, у мяне былі потым непрыемнасці з гэтай нагоды. Перш за ўсё — з РПЦ і некаторымі нашымі крамлёўскімі таварышамі, якія палічылі, што мы зрабілі неэтычна. Яшчэ адна гісторыя была звязаная з аперацыяй Ельцына на сэрцы (у 1996 годзе). Мы даведаліся, што Барыса Мікалаевіча будуць апераваць у 7 раніцы ў Чазава (тады дырэктара Усесаюзнага кардыялагічнага цэнтра АМН РФ.). І, натуральна, гэта была вялікая дзяржаўная таямніца, таму што ніхто не ведаў выніку аперацыі. Я тэлефаную ў прыёмны пакой Ястржэмбскаму, тады — Якія тэмы для ўлады самыя балючыя, і яна не хоча, каб яны гучалі? — Усё, што датычыць барацьбы з тэрарызмам, але гэта не толькі для «Эхо Москвы». Тэмы мяняюцца — калі яшчэ чатыры гады таму было проста немагчыма гаварыць пра падлодку «Курск», то цяпер вось было Вядома, асвятленне выбухаў у маскоўскім метро і спробы аналізу таго, чаму людзі робяцца самагубцамі, шахідамі. Гэта вельмі балючая тэма, таму што ў іх няма адказу. Ці таму, што ўлада адчувае сваю адказнасць за гэта. Ёсць рэчы, якія датычаць царквы, прычым цалкам нечаканыя. Калі тэлефануюць не з Патрыярхіі, а людзі, якіх ты западозрыць не можаш у тым, што яны са свечкай стаяць. Не разумею. Таксама вяду дыскусію. — Дапусцім, вы атрымаеце нейкую інфармацыю і зразумееце, што калі вы яе паведаміце, радыёстанцыю могуць закрыць. Што вы зробіце? — Я гэта раблю кожны дзень. Мы не ведаем, з якіх прычынаў радыёстанцыю могуць закрыць. Я вельмі перажываў у 2001, 2002, 2003. У кабінеце закрываўся і перажываў. Калі я зразумеў, што ніколі не зразумею, калі будуць закрываць і за што, — за прагноз надвор’я, можа быць, — я проста перастаў пра гэта думаць. Інакш трэба радыё закрываць. — Ёсць людзі ва ўладзе, якія лічаць вас сваім асабістым ворагам? — Гэта пытанне пачуцця. Любы чыноўнік для мяне мае дзве іпастасі. Ён чалавек, які прымае рашэнні, і я гэтыя рашэнні ацэньваю як журналіст. І ёсць асабістыя чалавечыя адносіны, бо з многімі з іх, а я ўжо 20 гадоў у журналістыцы, знаёмы асабіста і на «ты». Асабістыя адносіны абцяжарваюць прафесійныя. Ёсць людзі, якія сапраўды да «Эха» ставяцца неадэкватна кепска, я б так сказаў. У прыватнасці, Уладзіслаў Юр’евіч Суркоў. Гэта галоўны чалавек, які пастаянна на ўсіх нарадах пры прэзідэнце, пры прэм’еры выступае супраць нас, тлумачачы, што «Эхо» — гэта буржуазная зараза ці нешта там яшчэ. Мне пра гэта расказваюць іншыя ўдзельнікі нарады, якія або ставяцца да нас лепш, або хочуць развесці, або вырашаюць свае праблемы. Пры гэтым, заўважу, я сустракаюся з Сурковым — Былі сітуацыі, калі Суркоў тэлефанаваў і патрабаваў звальнення — Не. — І не казаў: я табе дам тое і тое, а за гэта ты закрыеш вось гэтую перадачу? — Расказваю. Усе ведаюць, што мой акцыянер сядзіць у Крамлі. Ну, тады сядзеў у Крамлі, а цяпер, напэўна, у Белым доме. Усе чыноўнікі гэта ведаюць. Таму ніводнага званка ні ад аднаго чыноўніка за 10 гадоў наконт закрыцця праграмы і звальнення не было. Было іншае. На — Можна прывесці прыклад, калі на «Эхо» нешта «злівалі», а потым ты разумеў, што цябе выкарыстоўвалі? — Гэта адбываецца пастаянна. Таму мы заўсёды правяраем інфармацыю. Я як гісторык прывык да кожнага дакумента ставіцца з недаверам. Таму што гэты дакумент складалі людзі ў інтарэсах іншых людзей. І «праслухоўкай» не карыстаемся. У 2001, калі я вёў упартыя перамовы па абароне «Эха», я паклікаў кіраўніка адміністрацыі Валошына на станцыю і паказаў яму, як на гукавым кампутары мае — Ёсць яшчэ абмежаванні па тэмах або па людзях? — Два чалавекі ў чорным спісе. Спадар Дугін на мітынгу ў Маскве запатрабаваў закрыць «Эхо Москвы», я яму і закрыў яго. Другая гісторыя зусім іншая, яна звязаная з Міхаілам Дзялягіным, які насмеліўся абразіць маіх рэферэнтаў і не захацеў папрасіць прабачэння. — А забароненыя тэмы? — Асабістае жыццё, калі гэта не з’яўляецца Прыклад вам прывяду такі, зусім бяскрыўдны. У 1996 годзе, калі было аортакаранарнае шунтаванне Ельцына, упершыню паўстала такое этычнае пытанне — ці даваць нам медыцынскія паказчыкі. Мы атрымалі доступ да медыцынскай карты Ельцына Паколькі мы атрымалі доступ да медыцынскага бюлетэня Барыса Мікалаевіча Ельцына, то, натуральна, нас паўсюль сталі абзываць «медыцынскім радыё». А трэба сказаць, кожны дзень тады па здароўі Барыса Мікалаевіча праводзіліся брыфінгі ў Крамлі, і я сказаў сваім, каб ніхто туды не хадзіў, таму што «Эхо Москвы» там проста «мачылі» за доступ да медыцынскай інфармацыі — яны ўсё шукалі, дзе мы яе бярэм. Таму хадзіў я сам, я ў гэты час быў дырэктарам інфармацыйнай службы, і ўсе прымаў на сябе. Сцэнкі былі прыблізна такія. Сядзіць І калі здарылася гэтая гісторыя, калі мне сказалі, што маё першы пытанне, я пачаў думаць, што спытаць. Я патэлефанаваў сваім знаёмым Нашы не зразумелі, а заходнія агенцтвы неадкладна перадалі: «На столькі секунд было спыненае сэрца…» Вось гэтая гісторыя вельмі важная, яна прафесійная. Мы можам не разумець, што гэта значыць, але мы павінны гэта перадаць — каму трэба, тыя зразумеюць. Вось такая гісторыя ўзаемаадносін. І нягледзячы на ўсе крыкі і ляманты, мы з Сяргеем Ястржэмбскім — ён даўно сышоў у адстаўку — працягваем размаўляць, хоць ён мне шчыра потым казаў, што «мы былі гатовыя цябе там забіць або, у скрайнім выпадку, прапанаваць табе паехаць на 2 тыдні куды -небудзь». Гэта да пытання аб этычных забаронах. Яны ў нас свае. Палітычных забаронаў няма. Больш за тое, некалькі разоў мы былі на мяжы парушэння нашага цьмянага закона аб экстрэмізме, за што нас маглі прыціснуць. Але грамадскі інтарэс важнейшы. — А як стасуецца журналісцкая этыка з тваімі словамі аб тым, што журналісты безадказныя? — Я лічу, што журналіст не павінен несці адказнасць за інфармацыю, якую ён распаўсюджвае, калі гэтая інфармацыя праўдзівая і поўная. Адказнасць журналіста наступае ў той момант, калі гаворка ідзе пра нявінных людзей, захопленых тэрарыстамі. Вядома, што эфір для людзей, якія захапілі закладнікаў, — прадмет гандлю: вы нам магчымасць казаць, мы вам столькі і столькі закладнікаў. У гэтай сітуацыі адказнасць журналіста, галоўнага рэдактара заключаецца ў тым, каб перадаць гэта ўсё ў штабы перамоваў. Таму што эфір — гэта ўжо не эфір, інфармацыя ўжо не інфармацыя. Гэта разменная манета для выратавання людзей. Такая гісторыя была ў Беслане, калі Аушаў выводзіў дзяцей. Мы ўсё ведалі, але сядзелі і маўчалі, наступілі на горла журналісцкай песні. Такая працэдура — гэта адзінае абмежаванне па эфіры, якое на сённяшні дзень на «Эху» існуе. — Гэта значыць, права на інфармацыю — абсалютны прыярытэт? — Так. Таму што мы не ведаем, што прыносіць карысць, а што — шкоду. — Вы рэальна можаце ўплываць на сітуацыю, таму што вашаму радыё давяраюць. Ад гэтага не пачынае галава кружыцца? Як вы спраўляецеся з гэтым? — Вядома, пачынае, асабліва ў маладых. Я з гэтым спраўляюся проста. Я ўсіх пераконваю, што ў нас няма ніякай місіі — з вялікай літары, натуральна. Мы пасярэднікі. Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гутарка з галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксеем Венядзіктавым. |
|