Як у Беларусі падкуплялі расійскіх журналістаў
19.10.2010 14:51
—
Разное
|
Прадстаўнікоў расійскіх СМІ прымалі ў Беларусі па сістэме «Super All Inclusive». Як вядома, Масква славіцца купецкім размахам падчас прыёму гасцей. Але ў выпадку з беларускімі журналістамі, запрошанымі на сустрэчу з кіраўніком прэзідэнцкай адміністрацыі РФ Сяргеем Нарышкіным, усё было сціпла і карэктна. Ніхто не спрабаваў залагодзіць «акул пяра», якія прыбылі ў Крэмль, ніхто не прапаноўваў аплаціць праезд ці даць гатэль, ніхто не ўручаў дарагія сувеніры. Менавіта так з нашага пункту гледжання і павінныя будавацца адносіны паміж чыноўнікамі і журналістамі. Але зусім інакш сабе гэта ўяўляюць беларускія ўлады. Карэспандэнт «Ліпецкай газеты» Соф’я Воблікава расказала «Белгазеце», як сустрэлі 100 расійскіх журналістаў, якія прыехалі ў Мінск на«Прыём расійскай прэсы быў арганізаваны на найвышэйшым узроўні… Гаворка ішла нават не пра тое, каб аплаціць праезд, а пра поўнае матэрыяльнае забяспечанне — і жыллём, і харчаваннем. Прычым не толькі на тэрыторыі Беларусі: тыя, хто прыязджаў у Маскву з аддаленых рэгіёнаў Расіі, ужо раніцай (з Масквы мы з’язджалі ўвечары) маглі прыехаць у беларускую амбасаду — там іх размяшчалі ў нумары і забяспечвалі харчаваннем…» «Пры жаданні можна было не выдаткаваць наогул ні капейкі. Калі я збіралася ў Беларусь, то спытала ў калегаў з рэдакцыі, якія былі ў такімКалі яны прыехалі ў Беларусь і абмянялі расійскія рублі на беларускія, то ў канцы паездкі ім давялося ўсё мяняць назад. Нідзе ў Беларусі мы ні за што не плацілі — ні за праезд, ні за пражыванне…» «Мы спыняліся ў гатэлі „Планета“. Калі ехалі, то сумняваліся наконт жылля, але на месцы ўсіх рассялілі па адным чалавеку. Нумары, праўда, былі не ва ўсіх аднамесныя, я, напрыклад, жыла ў двухмесным нумары, але жыла там адна. Нумар быў добры, з усімі выгодамі…» «На прадпрыемствах, само сабой, [дарылі] альбомы аб вытворчасці, яшчэ нейкую друкаваную прадукцыю. На кандытарскай фабрыцы — салодкія падарункі, цукеркі. Пасля сустрэчы з мэрам Мінска — фотаальбомы… Пасля сустрэчы з Лукашэнкам — асобны набор падарункаў, у якім была і гарэлка ад прэзідэнта ў падарункавай упакоўцы. Яшчэ падарылі ляльку, нейкія іншыя сувеніры… У выніку, калі мы з’язджалі, гэта ўсё было вельмі цяжка везці, а кідаць было шкада…»Воблікава таксама расказала, што напярэдадні паездкі калегі папярэджвалі яе, што Увогуле, прадстаўнікоў расійскіх СМІ прымалі ў Беларусі па сістэме «Super All Inclusive». Як можна ахарактарызаваць такое? Захапляючыся гасціннасцю беларускіх уладаў, Воблікава сама прагаворваецца: «Такі падыход, вядома, падкупляў…»Сапраўды, па сутнасці гаворка ідзе аб подкупе журналістаў з суседняй краіны, якіх запрашаюць у Беларусь, Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікоў расійскіх СМІ прымалі ў Беларусі па сістэме «Super All Inclusive». Як вядома, Масква славіцца купецкім размахам падчас прыёму гасцей. Але ў... |
|