Мадыфiкаваныя банкноты намiналам 50 i 50 000 рублёў узору 2000 года
21.12.2010 11:30
—
Разное
|
З мэтай прывядзення надпiсаў на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 50 рублёў i 50 000 рублёў узору 2000 года ў адпаведнасць з новымi дзейнымi Правiламi беларускай арфаграфii i пунктуацыi 29 снежня 2010 г. уводзяцца ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў узору 2000 года мадыфiкацыi 2010 года. Вiдарыс пярэдняга i адваротнага бакоў, каляровая гама i памер новых мадыфiкаваных банкнотаў засталiся такiм ж, як i ў банкнотаў адпаведнага намiналу ўзору 2000 года.Банкноты намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў мадыфiкацыi 2010 года маюць наступныя адрозненнi. Банкнот намiналам 50 рублёў: • у масе паперы банкнота адсутнiчае ахоўная нiтка; • лiтарнае абазначэнне намiналу, размешчанага на пярэднiм i адваротным баках банкнота, надрукавана па новых Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ. Банкнот намiналам 50000 рублёў: • замест палiмернай празрыстай нiткi з тэкстам «НБРБ» у паперу ўведзена металiзаваная шырынёй 2 мiлiметры ахоўная нiтка, што нырае, з участкамi, якiя выходзяць на паверхню банкнота ў выглядзе блiскучых прамавугольнiкаў, што ўтвараюць пункцiрную лiнiю. Пры разгляданнi банкнота на прасвет ахоўная нiтка выглядае скразной цёмнай лiнiяй; • лiтарнае абазначэнне намiналу, размешчанага на пярэднiм i адваротным баках банкнота, надрукавана па новых Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi: ПЯЦЬДЗЯСЯТ замест ПЯЦЬДЗЕСЯТ. Мадыфiкаваныя банкноты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года намiналам 50 рублёў i 50000 рублёў поруч з мадыфiкаванымi банкнотамi застаюцца ў абарачэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.Падзяліцца навіной:
nbrb.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З мэтай прывядзення надпiсаў на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь намiналам 50 рублёў i 50 000 рублёў узору 2000 года ў адпаведнасць...
|
|