Што рабіць, калі вас выклікалі «пагутарыць пра Плошчу»
05.01.2011 00:00
—
Разное
|
Чытачы «Нашай Нівы» паведамляюць пра выклікі ў міліцыю на гутаркі. У адным з выпадкаў у чалавека спыталі, ці быў ён 19-га на Плошчы. Пачуўшы сцвярджальны адказ, выклікалі на гутарку. У другім выпадку, у дзяўчыны пацікавіліся, «чаму ваш мабільны тэлефон у пэўны час быў у пэўным месцы». Што рабіць у падобных выпадках, калі вас выклікалі «пагутарыць пра Плошчу»? Праваабаронца Валянцін Стэфановіч раіць у першую чаргу высветліць, у якім статусе вас выклікаюць на гутарку. Запрашэнне мусіць быць аформлена належным чынам: у дакуменце мусіць быць пазначана, па якой справе выклікаецца чалавек, у якім статусе, куды, у які дзень і час. Вуснае запрашэнне па тэлефоне не з’яўляецца афіцыйнай формай выкліку на гутарку. Калі вы ўсё ж пайшлі на сустрэчу, атрымаўшы або не атрымаўшы належным чынам аформленую позву, варта памятаць, што згодна з арт.27 Канстытуцыі ніхто не можа быць прымушаны сведчыць супраць сябе. «Іншымі словамі, вы не абавязаныя адказваць на пытанне, што вы рабілі на Плошчы, — тлумачыць праваабаронца. — Можна проста казаць: я не буду адказваць на ваша пытанне, бо не абавязаны сведчыць пра сябе». Каментуючы словы міліцыянтаў пра мабільны тэлефон, Валянцін Стэфановіч падкрэсліў, што гэта не з’яўляецца прамым доказам удзелу ўласніка тэлефона ў пэўных падзеях у пэўным месцы: «Чалавек мог быць у той момант на плошчы Незалежнасці ў адным з начных клубаў. Гэта яшчэ нічога не даказвае». Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парады праваабаронцы.
|
|