Раманчук: У мяне не было такіх грошай, аб якіх гаворыцца ў «СБ». 21.by

Раманчук: У мяне не было такіх грошай, аб якіх гаворыцца ў «СБ»

15.01.2011 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук пракамэнтаваў артыкул «За кулісамі адной змовы», які надрукавала афіцыйная газэта «Советская Белоруссия» 14 студзеня.

Пра палітыка там сказана: «Я. Раманчук атрымаў каля 150–200 тысяч даляраў ЗША ад IRI на правядзеньне лякальных акцый, пасьля чаго зьехаў у Нямеччыну і ЗША для атрыманьня дадатковага фінансаваньня». Вось што сказаў Яраслаў Раманчук «Свабодзе» адносна самога артыкула і таго, што ў ім сказана на ягоны адрас.

«Гэта мне нагадвае раман Дэна Браўна „Код да Вінчы“ — гэта такі беларускі „Код да Вінчы“, які напісаны беларускімі невядомымі пісьменьнікамі дзеля таго, каб прыцягнуць увагу ўлады да дэмакратычнай тэматыкі, да тых падзей, якія былі 19 сьнежня. Таму гэта складана камэнтаваць. Што да грошай, то я б сам хацеў, каб такія грошы ў мяне былі, але, на жаль, такога не было. А тыя пошукі, якія вяліся, гэта былі ня пошукі грошай, а тлумачэньне сытуацыі, таго, што адбываецца ў Беларусі, якая пазыцыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі і мая асабістая ў той палітычны момант. На жаль, у нас не было тых крыніцаў фінансаваньня, пра якія піша невядомы аўтар».

Падзяліцца навіной: 
svaboda.org

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экс-кандыдат назваў публікацыю «Саўбелкі» «беларускім «Кодам да Вінчы».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика