Cкарбніца здымкаў, кадраў і гукаў
24.03.2011
—
Разное
|
Гэты вялізны гмах відаць у Дзяржынску здалёк, яго мясцовы люд з павагай называе хмарачосам. Ёсць нагода заглянуць туды: у сакавіку Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў адзначыць у сваёй біяграфіі семдзясят гадоў.
![]() Сёння архіў — гэта буйнейшы збор унікальных кінафотафонадакументаў. У архіве цяпер налічваецца каля 300 тысяч фотадакументаў, амаль 38 тысяч кінадакументаў, каля 15 тысяч фонадакументаў і амаль 2 тысячы відэадакументаў. Гэта ўнікальны летапіс, бясцэнны скарб са здымкаў, кадраў і гукаў з гісторыі Бацькаўшчыны. ![]() Вельмі рэдкія фатаграфіі ілюструюць гісторыю Беларусі на працягу больш чым ста гадоў, дзясяткі тысяч метраў кінаплёнкі захавалі кадры ваеннага часу. У ліку каштоўных фотадакументаў — калекцыя князёў Радзівілаў з 55 фотаздымкаў, яе падарыла архіву пані Эльжбета Тамашэўская-Радзівіл. Захоўваюцца на магнітафонных стужках галасы такіх вядомых людзей, як Янка Купала, Якуб Колас, Пётр Машэраў, Максім Танк, Алег Бембель, Заір Азгур, Стэфанія Станюта і многіх іншых. Фонды архіва ўвесь час папаўняюцца, у асноўным за кошт матэрыялаў кінастудыі “Беларусьфільм”, Белтэлерадыёкампаніі, рэдакцый газет і часопісаў. Развіваюцца і міжнародныя кантакты. Прыкладам, летась архіў увайшоў у Еўразіяцкі рэгіянальны аддзел Міжнароднага савета архіваў, наладзілася супрацоўніцтва з Дзяржфільмафондам Азербайджана. Супрацоўнікі архіва ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы дзвюх буйнейшых міжнародных выстаў. Сёння шмат устаноў, прадпрыемстваў, прыватных асоб карыстаюцца паслугамі архіва. Для даследчыкаў тут заўсёды адчынены дзверы чытальнай залы, а для пошуку дакументаў выкарыстоўваецца сучасная камп’ютарная сістэма. А ў хуткім часе і знешні выгляд будынка архіва стане больш сучасным — завяршаецца ягоная рэканструкцыя. Лявон Целеш Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты вялізны гмах відаць у Дзяржынску здалёк, яго мясцовы люд з павагай называе хмарачосам. Ёсць нагода заглянуць туды: у сакавіку Беларускі дзяржаўны архіў...
|
|