Генерал i крэпасць. 21.by

Генерал i крэпасць

26.04.2011 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiхаiл Пасякiн распарадзiўся, каб 8 ордэнаў i 14 медалёў пасля яго смерцi перадалi ў музей Брэсцкай крэпасцi

Iншы раз нават i ў згадках не прыйдзе, як нараджаецца задумка таго цi iншага матэрыялу. Глядзiце самi. Яшчэ ў маi 2005 года праходзiлi X Мiжнародныя Карскiя чытаннi «Я.Ф. Карскi i сучаснае мовазнаўства». Яны былi прысвечаны 145-годдзю з дня нараджэння Яўхiма Фёдаравiча Карскага i адбывалiся ў Гродзенскiм дзяржунiверсiтэце iмя Янкi Купалы. Мне, калi даведалася, што я з Брэста, перадала прафесар МДУ iмя М. Ламаносава Мая Усеваладава лiсток з наступным запiсам: «Посякин. Я не знаю звания, но оно достаточно высокое. Кажется, освобождал Брест. Инициалы тоже не знаю». У час прыватнай размовы аказалася, што гэта яе далёкi родзiч. Надоечы, парадкуючы розныя свае запiсы, адшукаў гэты лiсток, пра якi, прынамсi, я помнiў.

Дык вось, з гэтым лiстком я звярнуўся да Ларысы Бiбiк, намеснiка дырэктара па навуковай працы Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Шаноўная Ларыса Рыгораўна лiтаральна праз колькi хвiлiн з архiва паклала перада мною папку з надпiсам: «Пасякiн Мiхаiл Сця­панавiч». Паважаныя чытачы «Рэспублiкi»! Давайце разам з вамi перачытаем старонкi жыццяпiсу Мiхаiла Сцяпанавi­ча Пасякiна, якi ў лiпенi 1944 года ўдзельнiчаў у вызваленнi Кобрына i Брэста на пасадзе начальнiка штаба 9-га гвар­дзейскага стралковага — пасля вызвалення горада над Бугам — Брэсцкага корпуса 61-й армii ў чыне генерал-маёра.

Нарадзiўся будучы генерал у сяле Мiкiцiна Пачынкаўскага раёна Горкаўскай вобласцi 27 лiстапада 1899 года ў звычайнай бядняцкай сям’i, якая жыла з таго, што займалася сельскай гаспадаркай. Ста­рон­кi бiяграфii сведчаць, што ў грамадзянскую вайну Мiхаiл Пасякiн — баец-чырвонаармеец, у фiнскую — маёр. Што датычыць ваеннай адукацыi, то па чарзе былi закончаны Тбiлiскае пяхотнае вучылiшча (1925), Акадэмiя iмя М.В. Фрунзе (1940), Акадэмiя Генеральнага штаба (паскораны курс ва Уфе) (1942).

Вялiкую Айчынную вайну Мiхаiл Пасякiн сустрэў у горадзе Ваўкавыску ў складзе 204-й механiзаванай дывiзii II механiчнага корпуса 3-й армii Заходняга фронту на пасадзе начальнiка штаба 204-й механiзаванай дывiзii ў званнi падпалкоўнiка. А потым былi цяжкiя шляхi-дарогi вайсковага жыцця. Радзiма высока ацанiла ваенны талент генерала Пасякiна. Ён быў узнагароджаны васьмю ордэнамi, сярод якiх чатыры ордэны Чырвонага Сцяга (1941, 1944, 1945, 1951). Другi па лiку ордэн Чырвонага Сцяга Мiхаiл Сцяпанавiч атрымаў за вызваленне гарадоў Кобрына i Брэста. Сярод узнагарод Пасякiна — ордэн Ленi-на, ордэн Айчыннай вайны I ступенi, а таксама такiя дзяржаўныя ўзнагароды, як ордэн Кутузава II ступенi (1943) — за ўмелае кiраўнiцтва войскамi i ўзяцце гарадоў Волхаў, Мцэнск, Арол, ордэн Суворава II ступенi за канчатковы разгром немцаў i ўзяцце Берлiна.

У студзенi 1981 года М. Па­сякiна не стала.

Вясною 1981 года па рашэннi Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў прынята прапанова дырэктара Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» аб перадачы ордэнаў i медалёў СССР памерлага ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны, удзельнiка вызвалення Брэста генерал-маёра Мiхаiла Сцяпанавiча Пасякiна, са згоды яго нашчадкаў, музею для экспанавання i захоўвання. Сёння ў Зале вызвалiцеляў Брэста ў музеi крэпасцi экспануюцца ўзнагароды М. Пасякiна (8 ордэнаў, 14 медалёў, знак, корцiк) — гэта тое, што могуць убачыць наведвальнiкi; у фондах захоўваюцца франтавая запiсная кнiжка, камплект алоўкаў фiрмы «Concordia», курвiметр, складны ножык, салдацкi медальён з незапоўненай анкетай, камандзiрская лiнейка, карта-схема ваеннага часу, аўтабiяграфiя i здымкi (дарэчы, Мiхаiл Сцяпанавiч загадзя сам паклапацiўся, каб ягоныя баявыя ўзнагароды былi перададзены на захоўванне ў музей абароны Брэсцкай крэпасцi).

Да самай смерцi Мiхаiл Сцяпанавiч вёў перапiску з супрацоўнiкамi музея абароны Брэсцкай крэпасцi. Потым перапiску яшчэ некаторы час вяла ягоная жонка Алена Мiкалаеўна. Нашчадкi Пасякi­ных жывуць у Маскве, на Харашоўскай шашы. Не часта, але па магчымасцi, як мне паведамiлi музейныя работнiкi, дзецi генерала, ягоныя ўнукi бываюць у горадзе над Бугам, наведваюць музей крэпасцi, дзе ўшаноўваецца памяць iхняга бацькi i дзеда.

 
Теги: Брест
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узнагароды Мiхаiла Пасякiна перадалi ў музей Брэсцкай крэпасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика