Сяброўскі акцэнт
17.06.2011
—
Разное
|
У Мінскім лінгвістычным універсітэце з’явіўся Цэнтр карэйскай мовы і культуры
Адкрыццё цэнтра праходзіла з усходнім каларытам: хлопцы білі ў барабаны чангу, па форме падобныя да пясочных гадзіннікаў, дзяўчаты танчылі, апранутыя ў ханбок — нацыянальнае карэйскае адзенне. Усяго цяпер ва ўніверсітэце навучаюцца трынаццаць карэйскіх студэнтаў, з верасня іх стане ў два разы болей. Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Канг Вон Сік не сумняваецца, што цэнтр адыграе ключавую ролю ў развіцці адносінаў паміж дзвюма краінамі ў сферы эканомікі, палітыкі і культуры. Дарэчы, карэйская мова ў Мінскім лінгвістычным універсітэце — самая “маладая”, яе пачалі вывучаць толькі летась. Цяпер у Беларусі пражывае больш за 1200 карэйцаў, з 1991 года працуе грамадскае аб’яднанне “Асацыяцыя беларускіх карэйцаў”, якое ўзначальвае Кімі Ры. Выхадцы з далёкай краіны ладзяць культурныя праекты, даюць дабрачынныя канцэрты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінскім лінгвістычным універсітэце з’явіўся Цэнтр карэйскай мовы і культуры
|
|