Гимну Республики Беларусь исполнилось 10 лет. 21.by

Гимну Республики Беларусь исполнилось 10 лет

04.07.2012 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора, пасля грандыёзнай афіцыйнай дзённай часткі свята Дня Незалежнасці ўвечары людзі адпачывалі на спартыўных мерапрыемствах, дыскатэках, канцэртах. Цудоўнай кульмінацыяй у 22 гадзіны 55 хвілін стаў удзел жыхароў усёй краіны ў рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам”. Адначасова галоўную песню краіны спявалі як у буйных гарадах, так і ў невялікіх пасёлках і аграгарадках. Адразу пасля выканання гімна неба расквеціў святочны феерверк, як сімвал узрушэння і моцы, якая ўзнікла ад пачуцця еднасці ўсяго беларускага народа.

Падобныя хвалюючыя моманты амаль ва ўсіх непарыўна звязаныя з велічнай мелодыяй і ўрачыстымі словамі нашага гімна. Але не ўсе, пэўна, ведаюць, што ў гэтай кампазіцыі, у яе адноўленым выглядзе, сёлета юбілей — нашаму гімну споўнілася  дзесяць гадоў.

Дакладней, музыка Нестара Сакалоўскага адлічвае ўжо сёмы дзясятак гадоў. А вось новае сучаснае гучанне тэксту, напісанаму яшчэ ў 50-я гады мінулага стагоддзя Міхасём Клімковічам, надаў у 2002 годзе паэт Уладзімір Карызна. Тады з 433 прапаноў “у фінале” — падчас адкрытага тэлевізійнага галасавання — менавіта за яго варыянт тэксту “Мы — беларусы” выказалася большасць жыхароў краіны.
Трэба сказаць, што да конкурсу Уладзімір Іванавіч далучыўся тады, калі камісія, знаёмячыся з тэкстамі, якія прыходзілі з розных куткоў Беларусі, пачала хвалявацца, што выбар у яе зусім невялікі.

— Не магу сказаць, што была літаральна “бойка” за гімн, але напружанне і адказнасць былі вельмі моцныя, — узгадвае Уладзімір Іванавіч. — Раўнадушных не было. Гэта ж сімвал краіны, сэнс радкоў якога павінен быць жывым і блізкім кожнаму. Можа, зараз я і падправіў бы нешта ў тэксце, але не саму думку, не саму ідэю.

Працаваў паэт над тэкстам каля двух-трох тыдняў.

— Куды прасцей напісаць на адным запале і дыханні словы эстраднай, лірычнай песні, — падзяліўся адчуваннямі паэт. — Дзяржаўны ж твор — гэта суквецце сэнсаў, якія адлюстроўваюць славутую і драматычную гісторыю беларусаў, наш менталітэт.

Аўтар, калі яшчэ ствараў свой твор, раіўся з іншымі пісьменнікамі, прапаноўваў ім узяць любы радок Клімковіча і паспрабаваць нешта ў ім змяніць. Але ніхто не браўся.

— На мой погляд моцна, важка і дасюль гучаць словы: “Слаўся, зямлі нашай светлае імя...”, — лічыць паэт. — Здаецца, што і да сённяшняга дня гімн не “паржавеў”, маральна не састарэў і няма ў ім нічога надуманага, а ўсё проста, трапна і з самага сэрца...

Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь

Словы М. Клімковіча, У. Карызны
Музыка Н. Сакалоўскага

Мы, беларусы — мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!
Дружба народаў — сіла народаў —
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны — радасці сцяг!
Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, пасля грандыёзнай афіцыйнай дзённай часткі свята Дня Незалежнасці ўвечары людзі адпачывалі на спартыўных мерапрыемствах, дыскатэках, канцэртах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика