У 1944-м пад Варшавай
21.07.2012
—
Разное
|
абарвалася жыццё салдата Вялікай Айчыннай. Але кропка ў гэтай гісторыі пакуль што не пастаўлена “Наш дзядуля, Пётр Антонавіч Трухан, ураджэнец вёскі Пагост (зараз Салігорскі раён, Мінская вобласць) быў прызваны ў Чырвоную Армію ў 1944 годзе, пасля вызвалення вёскі Пагост, — напісала ў электронным лісце яго ўнучка С. І. Строк, жыхарка горада Горкі Магілёўскай вобласці. — У кастрычніку—лістападзе таго ж года сям’я атрымала пахавальную. У ёй было напісана, што дзядуля загінуў ад кулі снайпера на тэрыторыі Польшчы, пад Варшавай. Дапамажыце адшукаць месца, дзе ён знайшоў свой вечны спачын”. Як паведамілі нам у дэпартаменце па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (142100, Маскоўская вобласць, г. Падольск, вул. Кірава, 74) змясціў базу даных загінуўшых і прапаўшых без вестак на сайце www.obd-memorial.ru. Там можна знайсці кароткую інфармацыю: дзе ваяваў, загінуў і пахаваны той ці іншы абаронца Айчыны. А каб атрымаць больш падрабязныя звесткі, трэба адправіць у архіў ліст і спецыялісты гэтай установы паведамяць пра вынікі пошуку ў пісьмовым адказе. Звесткі пра роднага чалавека можна пашукаць і на сайце podvignaroda.ru. А яшчэ мы спадзяёмся на людскую спагаду: раптам хтосьці помніць тыя падзеі, ці чуў пра іх. Нягледзячы на тое што столькі часу мінула пасля вайны, тайны яе працягваюць адкрывацца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
абарвалася жыццё салдата Вялікай Айчыннай. Але кропка ў гэтай гісторыі пакуль што не пастаўлена
|
|