“Хай прыходзяць у хату госцi i шчасце з вамi будзе!”
12.01.2013
—
Разное
|
![]() Напярэдадні Шчодрага вечара “Народная газета” вырашыла “пакалядаваць” з “Хмелеўскімі валацугамі” – лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі У каго як не ва ўдзельнікаў народнага тэатра гумару, гульні і песні “Хмелеўскія валацугі” Хмелеўскага сельскага Дома культуры Жабінкаўскага раёна, узнагароджаных за значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай рэгіянальнай культуры, народнага гумару, песеннага і танцавальнага мастацтва, было нам запытаць пра калядныя і навагоднія традыцыі? Ніводнае значнае свята ні ў раёне, ні ў вобласці не абыходзіцца без гэтых вясёлых хмелеўскіх жанчын. А калядаванне і шчадраванне наогул іх “фішка”. “Хмелеўскія валацугі” на святы не толькі песні аўтэнтычныя спяваюць, але і жартуюць смела і сучасна. З’явіўся гэты ўнікальны калектыў, як расказваюць сёння яго ўдзельнікі, зусім выпадкова. Дванаццаць гадоў таму артыстаў з вёскі Хмелева запрасілі на першы фестываль гумару ў Спорава. — Жартовалы, спывалы, нават брэйк-данс в андараках танцовалы, — расказвае на сваім унікальным дыялекце кіраўнік тэатра Наталля Дырман. — Самы нэ моглы на головэ стояці, так мужыкі ззаду стоялы за ногы держалы, а мы на головэ круцілыся. Дурака валялы, думалы, нічога особеннага нэ робым, а оказалось, усё правыльно зробылы. Тады і назва калектыву з’явілася. Зноў жа выпадкова. “Долго голову нэ ломалы”, — гаворыць Наталля Аляксееўна. Валацугай называў удзельніцу калектыву, дырэктара Хмелеўскага сельскага Дома культуры Таццяну Грыцук яе муж — за тое, што шмат часу на працы праводзіла. “Од хаты до роботы — тры мынуты ходу / А ідэш ты тры годыны / Як за дальні край / Волоцюгай себэ смела называй”, — зрыфмавала пазней Наталля Дырман. І закруцілася. Канцэрты, запрашэнні, паездкі. Не толькі па сваім раёне — па ўсёй Беларусі і нават за мяжу. Сёння ў жанчын і маленькія памочнікі ёсць — узорны дзіцячы калектыў “Дараносіца”, якім кіруе нязменная “валацуга” Таццяна Грыцук. Маленькія хмелеўцы ў першую чаргу аднаўляюць старадаўнія беларускія танцы, пра многія з якіх большасць нават і не чула: “Ночка”, “Абэрак”, “Базар”, “Ой за гаем” і іншыя.
У рэпертуары ж самабытных “Хмелеўскіх валацуг” — аўтэнтычныя і аўтарскія песні, танцы, жарты і прымаўкі. Многае пачута і запісана ад бабуль. Астатняе — падгледжанае ў жыцці ці прыдуманае асабіста. Да прыкладу, на мінулыя абласныя “Дажынкі” жанчыны-”валацугі” добра павесялілі ўсіх перакладзенай песняй “Буранаўскіх бабуль”: “Мы ўстроім крэйзі паці, / Добра погуляем. / Зараз вып’ем, эвры бадзі. / Девкі, зажыгаем!” Да таго ж хмелеўцы — сапраўдныя майстры імправізацыі. Жарты, анекдоты нараджаюцца ў іх проста на сцэне. І галоўнае, людзі вераць, што ўсе гэтыя жарты адбываліся на самай справе. — Колісьці поехала в Авцюкі і расказвала анекдоты, як мужык п’е, бабу гоняе, — успамінае Дырман. — Прыехала чэрэз много літ. Анекдоты другія, а тема та жэ. Подыходіть бабка пожылая-пожылая: “Дітіна, я ж цебэ помятаю. І шо, твой мужык не успокоілся, так і п’е?” Я кажу: “Ну, зараза, нэ успокоілся”. Менавіта гэтая нязмушанасць хмелеўцаў, жывая ігра з гледачом і падабаецца народу больш за ўсё. Таму іх запрашаюць і на тэлебачанне, і ў сталіцу, і на канцэрты ў Польшчу. Летась, да прыкладу, хмелеўскія жанчыны амаль усю Польшчу з абрадам шчадравання абышлі. — Хадзілі па хатах, шчадравалі. У іх Стары Новы год, ці Шчадрэц (Гагатухай называецца) — гэта ж час, калі можна жартаваць і весяліцца. Па-сапраўднаму шчадравалі, ну і давалі нам па-сапраўднаму, — смяецца Наталля Аляксееўна. А як жа па-добраму не аддзячыць такім шчадрухам, калі яны так шчыра і ад усяго сэрца віншуюць са святамі, добра адчуваючы, каму што пажадаць на наступны год. Каму — “каб хрумкала і рохкала, а ў пасцелі вохкала”, а каму — “хай вам нэ ломіть косты і не болять вам груды, прыходять у хату госты і шчасце з вамі будэ!” Вядома, і сваіх вяскоўцаў не абыходзяць увагай “Хмелеўскія валацугі”. Абрад шчадравання, якім штогод радуе Наталля Дырман з сяброўкамі аднавяскоўцаў, у Хмелеве вельмі любяць і чакаюць. Чакаюць і сёлета, калі ўжо на вуліцы пачуюцца радасныя і шчаслівыя галасы іх мясцовых “валацуг”: А ўчора звэчора
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Шчодрага вечара “Народная газета” вырашыла “пакалядаваць” з “Хмелеўскімі валацугамі” – лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі |
|