Бярозавага соку сёлета могуць нарыхтаваць менш. 21.by

Бярозавага соку сёлета могуць нарыхтаваць менш

23.04.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёлета з-за халоднай вясны сезон масавага збору бярозавага соку ў некаторых раёнах можа доўжыцца ўсяго некалькі дзён.

Ёсць верагоднасць, што ў Смаргоні соку нарыхтуюць менш

Як паведаміў намеснік начальніка Смаргонскай лясной гаспадаркі Андрэй Пятроўскі, сок ужо можна спускаць. Але ў лесе ляжыць шмат снегу, таму дабрацца да бяроз цяжка.

– У панядзелак ужо адправілі сок на экспертызу, –  кажа спадар Андрэй. – Самы спрыяльны перыяд для спускання соку, калі начная тэмпература 5-10 градусаў вышэй за нуль. Паўднёвыя гарады Беларусі ўжо прыступілі да гэтай работы. Напрыклад, у Ваўкавыску ўжо павесілі на бярозы мяшкі.

Сёлета Смаргонская лесагаспадарка плануе нарыхтаваць 200 тон соку, які адправяць на Мінскі завод безалкагольных напояў. Летась нарыхтавалі каля 180 тон соку.

– Сёлета ёсць вялікая верагоднасць, што план не выканаем. На наступным тыдні абяцаюць 16-20 градусаў, таму сок можам не паспець спусціць, –  кажа Андрэй Пятроўскі. – Летась ў красавіку ўжо сяўба поўным ходам ішла, а сёлета на палях яшчэ снег ляжыць. Бярозавік – не самы спажывецкі тавар. Таму грашовыя страты, калі будуць, то невялікія.

Смаргонская лясная гаспадарка плануе для свайго насельніцтва нарыхтаваць на продаж 40 тон соку.


У Валожыне ў чацвер адгрузілі першую машыну соку

Як паведаміў намеснік дырэктара Валожынскай лясной гаспадаркі Сяргей Мікеня, у Валожыне у чацвер, 18 красавіка, пачалі адгружаць ужо першую машыну соку.

Сёлета запланавана спусціць 150 тон соку.

– Будзем імкнуцца да таго, каб нарыхтоўваць сёлета сок паўнавартасна, – кажа спадар Сяргей. –  Шмат залежыць ад надвор’я. Чым даўжэй будзе холадна, тым больш соку нарыхтуем. Самая спры­яльная тэмпература для таго, каб ліўся сок, – нуль градусаў уначы і пяць градусаў цяпла днём. Калі тэмпература рэзка падскочыць, пупышкі распусцяцца, то сок ужо будзе непрыгодны для ўжывання.

У аўторак у Маладзечне спусцілі 10 тон бярозавіку

Дырэктар Маладзечанскай лясной гаспадаркі Аляксей Ермаловіч расказаў, што першы раз адбываецца такое адначасова: і снег ляжыць, і сок ідзе.

– Сёлета адразу трэба сем спраў рабіць, – кажа спадар Аляксей. – І лес саджаць, і парадак наводзіць, і сок спускаць. У нас жа лясная гаспадарка пад адкрытым небам – што божанька дасць, тое і атрымаем.   

Работнікі лясной гаспадаркі спадзяюцца, што план будзе выкананы, а гэта 200 тон соку. Хаця рызыка усё ж такі ёсць, бо наступны тыдзень абяцае быць цёплым. Сок перастае цячы за тыдзень да распускання лісточкаў.

Цяпер у кожным лясніцтве на нарыхтоўцы соку працуе па чатыры-пяць чалавек. Больш працы прыпадае на Маладзечанскае, Красненскае і Гарадоцкае лясніцтвы.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Бярозавы сок трэба здабываць з розумам


Пры нарыхтоўцы бярозавага соку ў мэтах прафілактыкі Вілейская міжраённая інспекцыя аховы прыроды звяртае ўвагу на неабходнасць выканання прыродаахоўнага заканадаўства.

Любы чалавек мае права спусціць бярозавы сок на тэрыторыі ляснога фонду, якая спецыяльна адведзеная для гэтых патрэб. Варта ўсяго толькі звярнуцца ў лясную гаспадарку па месцы жыхарства. У большасці лясгасаў і лясніцтваў можна набыць ужо гатовы прадукт.

Нарыхтоўка соку дазволеная не толькі ў пэўных месцах, яго можна здабываць на ўчастках лесу, якія не ўваходзяць у лясны фонд. Выключэннем стануць прыбярэжныя палосы водных аб’ектаў, паблізу чыгункі і аўтамабільных дарог, у населеных пунктах, батанічных садах, на тэрыторыях аховы здароўя і ў курортных зонах.

Спосабы здабычы соку не павінны прыносіць шкоды дрэву і псаваць тэхнічныя якасці драўніны.

За незаконную нарыхтоўку соку на тэрыторыі, дзе гэта забаронена, або без неабходных дакументаў на здабычу чалавека чакае папярэджанне або штраф у памеры двух мільёнаў рублёў. Такое ж пакаранне чакае парушальніка закона ў выпадку, калі ён будзе выкарыстоўваць сродкі і матэрыялы, якія пашкодзяць дрэва.

Калі дрэва пасля такога збору соку зусім засохне, парушальніка чакае адміністрацыйная адказнасць і штраф у памеры ад 500 тысяч рублёў да 5 мільёнаў.

Велічыня штрафу будзе залежаць ад месца здзяйснення правапарушэння. Вінаватыя павінны будуць не толькі заплаціць штраф, але і пакрыць шкоду, якую прычынілі навакольнаму асяроддзю сваёй незаконнай нарыхтоўкай соку.

Дык ці варта рызыкаваць? Бо на суму атрыманага штрафу, няхай нават самага мінімальнага, можна было б купіць нямала соку.

Калі вы ведаеце, дзе нелегальна нарыхтоўваюць сок, – пазваніце па тэлефоне “гарачай лініі” – 3-52-26.

Таццяна ГРЫНЦЭВІЧ, інспектар Вілейскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды.

Фота urod.ru, img4.joyreactor.cc, cosmetic-beauty.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета з-за халоднай вясны сезон масавага збору бярозавага соку ў некаторых раёнах можа доўжыцца ўсяго некалькі дзён.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика