Што такое «Дружба»?. 21.by

Што такое «Дружба»?

26.06.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маладзёжны палатачны лагер урачыста адкрыецца на мяжы трох славянскіх рэспублік.

«У будучае — з верай у сэрцы» — так акрэслілі лейтматыў сёлетняга міжнароднага мерапрыемства яго арганізатары. Прымаючым бокам на гэты раз з’яўляецца Украіна. Аднак і прадстаўнікі Гомельшчыны маюць намер здзівіць сяброў крэатыўнай і змястоўнай праграмай. Як праінфармавалі «Р» у абласным камітэце БРСМ, у першы лагерны дзень з нацыянальнымі асаблівасцямі песеннага і харэаграфічнага мастацтва пазнаёмяць прысутных творчыя калектывы Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Выгоцкага. Пасля завяршэння творчага фестывалю відовішчнае фаер-шоу, падрыхтаванае гаспадарамі свята, расквеціць вячэрнюю пляцоўку каля манумента Дружбы. Запланаваны і шэраг спартыўных мерапрыемстваў, у прыватнасці, спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, дартсу, маладыя сем’і з Беларусі, Расіі і Украіны паспрачаюцца ў конкурсе «Тата, мама і я — спартыўная сям’я». На працягу трох дзён для ўдзельнікаў лагера і гасцей мерапрыемства гасцінна расчыніць дзверы «Горад майстроў», маладыя інтэлектуалы абмяркуюць пытанні развіцця маладзёжнай творчасці, лідарскіх здольнасцей, прымуць удзел у пасяджэнні клуба маладых гісторыкаў і праваслаўнай моладзі на тэму «1025-годдзе Хрышчэння Русі».

У час правядзення мерапрыемства адбудуцца выбары самай прыгожай і творчай дзяўчыны ў конкурсе «Славянская прыгажуня». Сёлета, зазначылі ў абласным камітэце БРСМ, будзе працягнута мінулагодняя традыцыя складання летапісу маладзёжнага лагера «Дружба».

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мяжы трох славянскіх рэспублік адкрыецца палатачны лагер
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика