Шануем мінулае дзеля будучага. 21.by

Шануем мінулае дзеля будучага

02.07.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Двойчы ардэнаносная Міншчына свята шануе сваіх герояў і памятае пра тыя страшныя выпрабаванні, што давялося перажыць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе наступальнай аперацыі «Баграціён» у канцы чэрвеня—пачатку ліпеня 1944 года Мінская вобласць была поўнасцю вызвалена ад фашысцкіх захопнікаў. 28 чэрвеня — Крупскі і Старадарожскі, 30 чэрвеня — Любанскі і Слуцкі, 1 ліпеня — Барысаўскі і Капыльскі, 2 ліпеня — Вілейскі, Лагойскі, Нясвіжскі, Салігорскі, Смалявіцкі, Стаўбцоўскі і Чэрвеньскі, 3 ліпеня — Бярэзінскі, Мінскі і Пухавіцкі, 4 ліпеня — Уздзенскі, Мядзельскі і Клецкі, 5 ліпеня — Валожынскі і Маладзечанскі, 6 ліпеня — Дзяржынскі раёны. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з ворагам, больш за 80 ўраджэнцаў Міншчыны былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

У Дзень Незалежнасці мы аддаём даніну павагі народу, які найвялікшымі намаганнямі і ахвярамі заваяваў свабоду для сваёй краіны, асэнсоўваем пройдзены шлях, акрэсліваем перспектывы далейшага развіцця. З такой грамадзянскай пазіцыяй жыхары Міншчыны адзначаюць гэта свята.

У раёнах і гарадах вобласці адбудуцца ўрачыстыя сходы і мітынгі-рэквіемы, шэсці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў працоўных калектываў і моладзі, паўсюдна да помнікаў і мемарыялаў будуць ускладзены кветкі. Традыцыйна пройдуць народныя гулянні, разнастайныя канцэрты, фізкультурна-масавыя мерапрыемствы, выставы дзіцячай і народнай творчасці, забаўляльныя праграмы і конкурсы. А вячэрняе неба расквецяць феерверкі. Плануецца, што ў святочных мерапрыемствах прымуць удзел дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.

У святочны дзень мерапрыемствы з вельмі шырокім колам удзельнікаў пройдуць на мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Курган Славы», гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна».

Заключным акордам урачыстасцей стане рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам». Маштабна яна пройдзе ў Маладзечне, там у акцыі прыме ўдзел кіраўніцтва Мінскага аблвыканкама.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міншчына свята шануе сваіх герояў і памятае пра выпрабаванні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика