На 150 метраў дарогі – 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай. 21.by

На 150 метраў дарогі – 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай

16.07.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сярод людзей, якія ходзяць па праездзе ўздоўж гімназіі №6 да “Космаса”, шмат нераўнадушных і занепакоеных дрэнным станам гэтых 150 метраў дарогі.

Па гэтай дарозе штодзень праходзяць і праязджаюць сотні людзей: на ровары, з каляскай, з кійком, на машыне ці проста так. У кожнага свае справы, але ёсць і тая, што аб’ядноўвае ўсіх: акцыя “Зрабіце нам дарогу”, якую ладзіла “Рэгіянальная газета”, адбылася на гэтым праездзе 12 ліпеня.

Не ўсе пагадзіліся сфатаграфавацца. Адна жанчына сказала: “Я толькі за тое, каб дарогу зрабілі, але баюся, што на другі дзень з працы выганяць!” Аднак абсалютная большасць удзельнічала з вялікім энтузіязмам.

Ліст у “Камунальнік” з просьбай зрабіць дарогу мы адаслалі ў панядзелак, 15 ліпеня. Туды ўклалі матэрыял мінулага нумара, у якім пісалі пра стан дарогі. Цяпер чакаем адказ.

Праезд у дварах, уздоўж гімназіі №6 да “Космаса”, цалкам разбіты












Рэдакцыя “РГ”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па гэтай дарозе штодзень праходзяць і праязджаюць сотні людзей: на ровары, з каляскай, з кійком, на машыне ці проста так. У кожнага свае справы, але ёсць і тая, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика