У Смаргоні растуць бананы, ананасы, грэйпфруты...
28.07.2013
—
Разное
|
Наведнікаў уражвае экзатычнасць раслін. Сёлета зімоваму саду, які месціцца ў смаргонскім політэхнічным ліцэі, споўнілася 15 гадоў. За гэты час тут назбіралася больш за 1000 раслін.– Першыя расліны з’явіліся ў 1998 годзе, – распавядае аграном ліцэя Вольга Калініна. – Тады іх нам дапамог высадзіць Мінскі батанічны сад. Пачыналі нашу калекцыю недзе з 18 раслін. Ну а цяпер тут назбіралася больш за 1000 раслін каля 270 відаў. У асноўным, у нас трапічныя і субтрапічныя расліны. З пладаносных ёсць фінікі, псідыум, альбо сунічнае дрэва (памер плода са сліву, колер вішні, а смак – як у лясной суніцы), інжыр, фейхоа, кава, ананасы, бананы, грэйпфруты. Усе яны ў нас даюць плады, але ў свой час. – Расліны ў вас зусім не зімовыя, чаму ж сад так называецца? – Сад наш называецца “зімовым”, бо зімой у нас цвіце нават больш раслін, чым летам. – Ці цяжка даглядаць за такой колькасцю раслін? – Адзінае, падчас спякоты цяжка, бо ў нас штодзень шчодры паліў і шмат вільгаці. Падняўшыся нават на паўтара метра вышэй, ужо няма чым дыхаць. У нас у даху шклопакеты, таму калі стаіць моцная спёка, некаторыя расліны нават абгараюць. Вольга Калініна. – Вы ўсе плады свайго сада пакаштавалі? Наколькі ж яны адрозніваюцца ад тых, якія можна набыць у краме? – Напрыклад, лімоны ў нас пладаносныя круглы год. У іх у параўнанні з купленымі ў краме больш насычаны пах. Часта ў нашым садзе фатаграфуюцца падчас вяселляў. І калі саспелі грэйпфруты, маладым парам хацелася зрабіць кадр менавіта каля іх, а яшчэ і дакрануцца. Аднойчы адзін трэснуў. Пах тады ад яго быў на ўвесь сад! Да таго ж, наш грэйпфрут больш салодкі. Кававае дрэва. Увогуле, мы імкнёмся дзяліцца сваімі пладамі з наведнікамі. Напрыклад, калі гранаты саспяваюць, мы даём усім ахвотным пачаставацца. Гэтак жа дзелімся і пладамі манстэры. Мы не скупыя, – смяецца спадарыня Вольга. – А якія расліны больш за ўсё прывабліваюць наведнікаў? – Літаральна ўсе! Але калі цвітуць і пладаносяць. Калі спеюць ананасы, многія кажуць: “А мы думалі, што яны растуць на дрэвах!” А пра тое, што ананас – гэта травяністая расліна, нават і не ведаюць. Ну, і натуральна, што нашых людзей цікавіць тое, што расце не ў нас, а замежнікаў, наадварот, здзіўляюць мясцовыя расліны. Тут растуць грэйпфруты. А тут – ананасы. Настасся РОЎДА. Фота Настассі РОЎДЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета зімоваму саду, які месціцца ў смаргонскім політэхнічным ліцэі, споўнілася 15 гадоў. За гэты час тут назбіралася больш за 1000 раслін.
|
|