Асцярожная істота
07.09.2013
—
Разное
|
Краснапёрка — сапраўдная прыгажуня нашых вадаёмаў Пэўна, краснапёрка ведае сабе цану, таму і паводзіць сябе асцярожна. Асабліва калі ў вадзе мала расліннасці. А вось пры наяўнасці “вокнаў” прынясе шмат задавальнення аматарам жывой прыроды. Прыплыве ў такое “акно”, застыне супраць плыні на глыбіні 15—20 сантыметраў — маўляў, любуйцеся, шаноўныя! А ледзь варухнешся на беразе ці ў лодцы — толькі яе і бачылі... Так, загадкавая рыбка! Асцярожная, вёрткая. І не сказаць, каб рэдкая. Яе можна сустрэць усюды, дзе вада чыстая, празрыстая і спакойная. А гэта ўласціва залівам каля рэк, старыцам, невялікім крынічным азёрам. А што ў прыгажуні ў “меню”? З вясны яна бярэцца на чарвяка. А ўвогуле краснапёрка — істота ўсёедная. І нажыўкі, і насадкі — усё ёй да смаку. Лепшы спосаб лоўлі гэтай рыбы — паплавочная вуда, лёгкая, чуйная. Але не сказаў бы, што яна клюе, такое ўражанне, што тыкаецца ў тую насадку. Няўмелая падсечка — і рыба страчана. Няўмелае вываджванне — і вынік той жа. І потым, яна ж аціраецца каля раслін, і ледзь якая небяспека, імкне ў іх гушчу. Выцягваць краснапёрку трэба энергічна і разам з тым асцярожна. Затое як яна ўпрыгожвае ўлоў! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Краснапёрка — сапраўдная прыгажуня нашых вадаёмаў
|
|