Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі №6 да “Космасу”, пра неабходнасць якога пісала “РГ”, ідзе
19.09.2013
—
Разное
|
У пятніцу, 13 верасня, усталявалі адпаведныя дарожныя знакі, і работы пачаліся. Дарожнікі адзначаюць, што на гэтым участку працы нямала. У панядзелак, 16 верасня, вычышчалі і падсыпалі яміны на дарозе, што бліжэй да рынку. Потым перакрылі ўчастак каля гімназіі №6 і здымалі старыя барты. Наперадзе ў дарожнікаў – выраўняць пакрыццё, заасфальтаваць гэты ўчастак праезду і ўсталяваць новыя барты. Між тым, ужо цяпер нашмат прасцей праязджаць па падсыпанай частцы дарогі. Сёлета на рамонт праезду ўздоўж гімназіі №6 да “Космасу” выдаткавалі каля аднаго мільярда рублёў. Наша газета неаднаразова па просьбе чытачоў звяртала ўвагу камунальнікаў на тое, што гэтаму праезду неабходны рамонт. Спачатку мы Дырэктар “Камунальніка” Мікалай Наздрын-Платніцкі ў – Прыкладна 900 мільёнаў рублёў закладзена ў бюджэце на 3-4 квартал сёлетняга года на абуладкаванне гэтай пешаходна-транспартнай сувязі. Рамонт праезду пачаўся праз паўтара месяца пасля інтэрв’ю. Сёлета ў Маладзечне правялі ямачны рамонт 5,159 тысячы метраў квадратных заасфальтаваных дарог. Увесь праезд сёлета адрамантаваць не паспеюць. Частку работы закончаць у наступным годзе. Тым часам у Мядзеле Цяпер у Мядзеле вядуць капітальны рамонт вуліц Камсамольская, Зорная, Школьная (на апошняй робяць тратуар каля сярэдняй школы №1). У кастрычніку плануюць правесці капітальны рамонт вуліцы Камуністычнай – насупраць цэнтральнай раённай бальніцы. Тут пашыраць дарогу, зробяць тратуары і аўтапаркоўку. У курортным пасёлку Нарач (Купа) будзе праводзіцца капітальны рамонт і дэкаратыўна-мастацкае афармленне вуліц Ленінскай і Нарачанскай з прылеглымі тэрыторыямі. Большасць з гэтых работ выконваюць па праграме развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады. Зоя ХРУЦКАЯ, Настасся РОЎДА, Алесь ВЫСОЦКІ. Фота Настассі РОЎДЫ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 13 верасня, усталявалі адпаведныя дарожныя знакі, і работы пачаліся. Дарожнікі адзначаюць, што на гэтым участку працы нямала. |
|