490 год таму выйшла "Песня пра зубра"
18.10.2013
—
Разное
|
І іншыя слаўныя падзеі гэтага тыдня. 18 кастрычніка. 120 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладамірскага (сапр. Малейка, 1893 – 1971), акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР. *** 105 гадоў з дня нараджэння Абрама Трэпеля (1908 – 1969), беларускага акцёра, рэжысёра, заслужанага артыста Беларусі. *** 19 кастрычніка. 25 гадоў таму (1988) у Мінску створаны арганізацыйны камітэт “БНФ за перабудову “Адраджэньне”. *** 20 кастрычніка. 280 гадоў з дня нараджэння Адама Тадэвуша Станіслава Нарушэвіча (1733 – 1796), гісторыка, паэта, асветніка. *** 130 гадоў з дня нараджэння Вацлава Ластоўскага (1883 – 1938), пісьменніка, гісторыка, літаратуразнаўца, ідэолага беларускага нацыянальнага руху. *** 21 кастрычніка. 135 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пічэты (1878 – 1947), гісторыка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, акадэміка Акадэміі навук СССР, першага рэктара БДУ. *** 22 кастрычніка. 95 гадоў з дня нараджэння Алеся Бажко (1918), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі. *** 80 гадоў з дня нараджэння Ігара Дабралюбава (1933 – 2010), беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі. *** 190 гадоў з дня нараджэння Адама Плуга (сапр. Антон Антонавіч Пяткевіч, 1823 – 1903), польскага і беларускага пісьменніка, журналіста. *** 24 кастрычніка. 85 гадоў з дня нараджэння Алеся Супруна (1928 – 1999), мовазнаўца. *** У кастрычніку спаўняецца 490 гадоў з часу выдання ў Кракаве (1523) зборніка “Песня пра зубра” беларускага паэта-гуманіста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага. У гэту кнігу, напісаную на латыні, уваходзілі прысвячэнне, адрасаванае каралеве Боне Сфорца, аднайменная паэма і 11 вершаў. Паэма “Песня пра зубра” – гімн прыгажосці сваёй зямлі, у ёй Мікола Гусоўскі выказаў гарачую любоў да радзімы і яе прыроды. Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА. Фота bdn-steiner.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І іншыя слаўныя падзеі гэтага тыдня.
|
|