«Я спяваю!» Чацвёрты сезон
23.11.2013
—
Разное
|
Таленавітыя дзеці з няпростымі жыццёвымі гісторыямі зноў атрымалі магчымасць выйсці на вялікую сцэну Дзіцячы музычны конкурс «Я спяваю!» адкрывае чацвёрты сезон. Серыя канцэртаў пройдзе з 7 па 13 снежня ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі. Нагадаем, у гэтым самым добрым і кранальным праекце АНТ удзельнічаюць дзеці са шматдзетных, няпоўных і няўдалых сем’яў, а таксама хлопчыкі і дзяўчынкі, якія з тых ці іншых прычын пражываюць у дзіцячых дамах і інтэрнатах. Дзякуючы праекту ажыццяўляюцца мары таленавітых дзяцей, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю, удзельнікі конкурсу атрымліваюць велізарную падтрымку і новыя магчымасці ў развіцці ўласнага творчага патэнцыялу. Амаль тысяча дзяцей ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў з усёй Беларусі прайшлі кастынг чацвёртага сезона праекта «Я спяваю». У выніку былi адабраны адзiнаццаць ўдзельнікаў. Такім чынам, у гэты раз будзем хварэць за Арыну Дабралюбаву (9 гадоў, Мінск), Вераніку Цыркунову (11 гадоў, Мінск), Аляксандру Адаська (11 гадоў, Баранавічы), Аляксандру Казлову (10 гадоў, Орша), Дзмітрыя Стасюка (10 гадоў, Брэст), Альбіну Грышкевіч (12 гадоў, Баранавічы), Івана Касцюкевіча (8 гадоў, Мінск), Вікторыю Арлову (11 гадоў, Орша), Лізавету Няборскую (8 гадоў, Мар’іна Горка), Мілану Бародка (6 гадоў, Мінск) i Мiшу Маскалёва (10 гадоў, Вiцебск). Да конкурсу ўдзельнікі рыхтуюцца з лепшымі педагогамі па вакале і харэаграфіі. Юным артыстам трэба будзе выступаць і сольна, і ў дуэтах з зоркамі, а таксама выконваць складаныя кампазіцыі з рэпертуару беларускай, расійскай і замежнай эстрады. Музычнае суправаджэнне — Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Гук — толькі жывы. Вядучым канцэртаў зноў стане вядомы расійскі рэжысёр тэатра і кіно Дзмітрый Астрахан. Конкурс урачыста пачнецца 7 снежня гала-канцэртам удзельнікаў тэлепраекта «Я спяваю-3», які прадставіць усе лепшыя выступленні папярэдняга сезона, падтрымаюць рабят Яўген Літвінковіч, салiстка групы IOWA і Саша Нэма. На наступны дзень на сцэне ўпершыню з’явяцца маленькія канкурсанты, якія будуць выконваць песні сучасных беларускіх кампазітараў. 9 снежня — выступленні з бардаўскімі песнямі з рэпертуару славутых Таццяны і Сяргея Нікіціных. Чакаецца, што спецыяльным госцем вечара стане народная артыстка Расіі Ірына Мураўёва. Замежныя хіты ў выкананні канкурсантаў прагучаць 10 снежня, падтрымае іх у гэтым група «Nevergreen». 11 снежня свой творчы вечар з юнымі артыстамі правядзе вядомы расійскі спявак і аўтар песень Ігар Нікалаеў. А 12 снежня да ўдзельнікаў далучацца лепшыя выпускнікі тэлепраекта «Акадэмія талентаў». Завершыцца серыя канцэртаў маляўнічым фіналам 13 снежня, на якім будзе абраны пераможца конкурсу. Як абяцаюць арганізатары шоу, яно будзе яшчэ ярчэй, чым ранейшыя. Мяркуецца, што ў эфіры тэлеканала АНТ чацвёрты сезон дзіцячага музычнага конкурсу «Я спяваю!» стартуе ў пачатку 2014 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзеці з няпростымі лёсамі зноўку выйдуць на вялікую сцэну
|
|