Iронія лёсу…. 21.by

Iронія лёсу…

03.12.2013 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ён пайшоў… І ўжо не вернецца ніколі. Толькі пад Новы год, як заўжды, мы пабачым яго на тэлеэкране ў вобразе Іпаліта, які так і не здолеў абараніць сваё каханне да гераіні Барбары Брыльскай перад п’янаватым хірургам з горада на Маскве-рацэ.

У вялікага артыста Юрыя Якаўлева шмат запамінальных вобразаў на экране і на тэатральных падмостках. Але мала хто ведае, што яго не ўзялі на вучобу ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі, хоць ён здаў усе экзамены. Дыягназ, вынесены мэтрамі ад кіно, гучаў як страшны прысуд: «некінагенічны». Так і канстатавалі, маўляў, асаблівых здольнасцей не выяўлена. Цяпер цяжка ўявіць, што фільмы «Ідыёт» Івана Пыр’ева, «Гусарская балада» Эльдара Разанава, «Кін-дза-дза» Георгія Данеліі, «Іван Васільевіч мяняе прафесію» Леаніда Гайдая, «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай» таго ж Разанава маглі выйсці да гледача без Юрыя Васільевіча.

З вялікай цяжкасцю будучы артыст паступіў у Шчукінскае вучылішча і нейкім цудам не быў адлічаны адразу пасля першага курса з-за таго, што галоўны экзамен — акцёрскае майстэрства ўмудрыўся здаць на «нездавальняюча». Але гэтых дробязей жыцця глядач не ведаў і плаціў свайму куміру шчырай любоў’ю і бурнымі апладысментамі. Пасля таго як у 1958 годзе выйшаў на экраны «Ідыёт», дзе галоўную ролю князя Мышкіна выканаў Юрый Якаўлеў, яго заўважылі за акіянам, запрасіўшы ў Галівуд.

Але ён назаўсёды застанецца нашым любімым артыстам, які ўсё сваё жыццё працаваў у тэатры імя Вахтангава, стварыўшы безліч запамінальных і непаўторных вобразаў. Хай гэта будзе той жа Мышкін, альбо хуліганісты гусар паручык Дзмітрый Ржэўскі, ці ўпраўдом Бунша, адначасова і цар Іаан Грозны, і каларытны іншапланецянін з дзівацкім званочкам у носе…

Мы яго любілі.

Ён пайшоў назаўжды.

І не абяцаў вярнуцца.

Пахаванне артыста — сёння на Навадзевічых могілках у Маскве.

І будуць апладысменты.

Ён іх заслужыў…

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы яго любілі. Ён пайшоў назаўжды. І не абяцаў вярнуцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика