Каляндар: 20 год Канстытуцыі, 480 Васілю Цяпінскаму
13.03.2014
—
Разное
|
Васіль Цяпінскі. І іншыя падзеі гэтага тыдня. 15 сакавіка. 20 год з часу прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.*** Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў. *** 17 сакавіка. 105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлючэнкі (1909 – 1975), беларускага фізікахіміка, акадэміка Акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі. *** 95 гадоў з дня нараджэння Рыгора Шкрабы (1919 – 1997), беларускага крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі. *** 18-20 сакавіка. 20 гадоў назад (1994) у Маладзечна праходзіў першы ў рэспубліцы фестываль майстроў тэатральнага мастацтва Беларусі “Маладзечанская сакавіца-94”. *** 1969 год. 45 гадоў таму ў Мядзеле адкрыўся музей народнай славы (заснаваны ў 1967 годзе). *** 19 сакавіка. 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Садзіна (1924 – 2010), беларускага графіка, заслужанага работніка культуры Беларусі. *** 20 сакавіка. 75 гадоў з дня нараджэння Эмануіла Іофе (1939), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара. *** Дзень вясенняга раўнадзенства. *** Міжнародны дзень астралогіі. *** 520 гадоў таму (1494) упершыню пісьмова ўпамінаецца пра мястэчка Кабыльнік. *** 485 гадоў таму (1529) упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца вёска Асавец Маладзечанскага раёна. *** 480 гадоў з дня нараджэння Васіля Цяпінскага (1534), беларускага гуманіста-асветніка, пісьменніка, кнігавыдаўца. Быў сучаснікам і аднадумцам Сымона Буднага, прадаўжальнікам гуманістычных і культурна-асветніцкіх традыцый Францішка Скарыны. Ён быў вялікім аматарам кніг і сабраў каштоўную бібліятэку. У сваім радавым маёнтку заснаваў друкарню, у якой надрукаваў “Евангелле” і “Новы запавет”. Памёр у 1599 ці 1600 годзе. *** 480 гадоў таму (1534) нарадзіўся Ян Лісіцкі, гісторык, бібліёграф, фалькларыст, этнограф, рэлігійны пісьменнік. Некаторы час жыў у Дубраве на Маладзечаншчыне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І іншыя падзеі гэтага тыдня. |
|