Справа знойдзецца ўсім
14.03.2014
—
Разное
|
Летам школьнікі і студэнты Магілёва адрамантуюць адну з цэнтральных вуліц горада. Каля 16 тысяч вакансій падрыхтавалі навучэнцам і студэнтам Магілёўшчыны прадпрыемствы і арганізацыі вобласці на працоўны семестр-2014. Сам Магілёў прапануе студатрадам каля 1300 месцаў. Сярод іх — гарадская бальніца хуткай дапамогі і вуліца Піянерская, дзе доўжыцца рамонт. Чакаюць навучэнцаў ВНУ і на будаўнічых пляцоўках. — Традыцыйна будуць фарміравацца педагагічныя, экалагічныя, сэрвісныя студэнцкія атрады, — адзначыла галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Вера Багайчук. — Зараз у кожнай установе адукацыі адкрыты штабы працоўных спраў, пачалося анкетаванне вучняў і студэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школьнікі і студэнты Магілёва адрамантуюць вуліцу свайго горада |
|