Каляндар: 60 ад пачатку асваення цаліны, 20 - дошцы Каліноўскага ў Вільні
20.03.2014
—
Разное
|
23 сакавіка. Нарадзіўся Стары Улас (сапраўднае прозвішча Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, 1895 – 1939), беларускі паэт, празаік, збіральнік беларускага фальклору. Нарадзіўся ў Валожыне. Служыў кухарам, аб’ездчыкам, ляснічым. Жыў у вёсцы Варняны (цяпер Астравецкі раён), у Вільні. У 1910 годзе заснаваў школу пісьменнасці, у якой разам са сваімі дочкамі вучыў дзяцей грамаце. Дэбютаваў вершамі ў 1909 годзе ў “Нашай ніве”. Аўтар парадыйна-сатырычнага вершаванага апавядання “Тры зладзеі” (1912). Своеасаблівым летапісам працы і побыту сялянства з’яўляецца паэма “Год беларуса”. Пахаваны ў Вільні на могілках Росы. На яго магіле паставілі дубовы крыж без надпісу. У Валожыне на доме па вуліцы Савецкай, 49 ёсць мэмарыяльная дошка ў гонар самабытнага паэта-земляка Старога Уласа. Марыя БЕРАСНЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
23 сакавіка. Нарадзіўся Стары Улас (сапраўднае прозвішча Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, 1895 – 1939), беларускі паэт, празаік, збіральнік беларускага фальклору.
|
|