Махачкала адмяняецца! Маладзечанскі райвыканкам абяцае грошы
02.04.2014
—
Разное
|
Фота vk.com. Каманда “Маладзечна-2013” прыме ўдзел у другой лізе чэмпіянату краіны.Пра гэта стала вядома акурат 1 красавіка. Ці не − Хачу супакоіць усіх заўзятараў: гэта не жарт. Літаральна паўгадзіны таму мы выйшлі з пасяджэння ў райвыканкаме. У прысутнасці старшыні райвыканкама Аляксандра Яхнаўца, начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Іны Драпезы, намесніка старшыні райвыканкама Генадзя Актанаровіча прагучала: футболу ў Маладзечне быць! На сёння вырашаныя пытанні з арэндай стадыёна і часткова з забеспячэннем каманды транспартам на выязныя матчы. Грошы за гэта ў нас браць не будуць. Трэніроўкі каманда будзе праводзіць як у Мінску, так і на стадыёне ў Чысці. − А каманда сама ёсць? − Канешне, многія пасыходзілі у іншыя каманды, калі даведаліся, што мы заяўляцца не будзем. Але з мінулага сезона, мяркую, застануцца Юры Бугай, Андрэй Шаблінскі. Цяпер асноўная наша праца якраз і будзе накіраваная на тое, каб сабраць каманду. Аднак ва ўсёй гэтай эйфарыі ёсць лыжка дзёгцю: падтрымліваць нас будуць толькі цягам гэтага года. Пра перспектыву развіцця каманды гаворка не ішла. Але без дапамогі мясцовай школы нам будзе цяжка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда “Маладзечна-2013” прыме ўдзел у другой лізе чэмпіянату краіны.
|
|