Экалагічны досвед прывезлі з Сербіі на Вілейшчыну
22.04.2014
—
Разное
|
![]() На станцыі па сартаванні адходаў у Белградзе яе работнікі за працай. Фота забяспечана Сяргеем Ганчаром. З навучальнага візіту ў Сербію прыехалі прадстаўнікі Вілейшчыны, якія займаюцца распрацоўкай мясцовага экалагічнага плана. Візіт быў на пачатку красавіка.Падрабязнасцямі падзяліўся каардынатар па стварэнні мясцовага экалагічнага плана дзеянняў па Вілейскім раёне Сяргей Ганчар: – Паездка праводзілася для таго, каб мы мелі больш шырокі погляд на тыя экалагічныя прыярытэты, якія разам з грамадскасцю і спецыялістамі вызначылі для распрацоўкі мясцовага экалагічнага плана дзеянняў. Арганізавана яна ў межах падпісанага ў верасні мінулага года Вілейскім райвыканкам і Рэгіянальным экалагічным цэнтрам для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пагаднення аб супрацоўніцтве па рэалізацыі ініцыятывы “Падтрымка ўстойлівасці планавання экалагічных мерапрыемстваў у населеных пунктах Беларусі і Малдовы”. Праграма паездкі была насычаная: канферэнцыя, круглыя сталы, навучальныя паездкі на прадпрыемствы. Экалагічныя пытанні не толькі для спецыялістаў Адно з вострых пытанняў, якое стаіць у тым ліку і ў Беларусі, – перапрацоўка бытавых адходаў. Мы наведалі ў розных гарадах станцыі, дзе ідзе сарціроўка адходаў, прадпрыемствы, на якіх перапрацоўваюць розныя віды смецця. На працягу двух дзён праходзіла міжнародная канферэнцыя па экалагічных пытаннях. У ёй удзельнічалі прадстаўнікі Беларусі, Малдовы, Сербіі, Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Славеніі ды іншых краін. Было шмат дакладаў, прэзентацый па розных накірунках: ахова прыроды, кіраванне адходамі, якасць вады. – Што найбольш уразіла падчас паездкі? – Тое, што нам паказвалі, у нейкай ступені ёсць на Беларусі – тая ж перапрацоўка адходаў, але было цікава бачыць іх напрацоўкі ў гэтай галіне. – А якія высновы зрабілі? – Самае галоўная выснова – што працаваць над вырашэннем экалагічных праблем неабходна не толькі спецыялістам, але і грамадскасці. Больш актыўна трэба працаваць у накірунку экалагічнага выхавання. Магчыма, гэта з’яўляецца яшчэ больш важным пытаннем, чым вырашэнне нейкіх праблем, бо з разумення праблемы ўсе пачынаецца, у тым ліку і тое, як мы адносімся да таго, што спажываем, адходаў і гэтак далей. – Чым карысны быў візіт? – Мы ўбачылі розныя бакі праблем, якія лічым важнымі. Вельмі карысна было наладзіць кантакты з іншымі арганізацыямі, прадстаўнікамі іншых краін, якія займаюцца падобнымі пытаннямі. Наша група з Беларусі складалася з прадстаўнікоў 10-ці раёнаў, а таксама Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. І мы таксама дзяліліся сваімі напрацоўкамі і досведам. – У размовах са спецыялістамі ці закраналі мясцовы экалагічны план дзеянняў для Вілейшчыны? – Так. У нас потым было пасяджэнне каардынатараў з Беларусі і Малдовы, і ў вольны час мы пра гэта гутарылі. У прынцыпе сярод беларускіх груп ва ўсіх амаль аднолькавы падыход. Бо наша сістэма, што датычыць якасці вады, водаадвядзення ўжо наладжана ў Беларусі, мы працуем з аднымі і тымі ж структурамі. А калі размаўлялі з малдаўскімі калегамі – то ў іх іншы падыход да гэтых пытанняў, пра што таксама вельмі цікава было даведацца. У іх пэўныя паўнамоцтвы канцэнтруюцца ў дзяржаўных установах, але шмат чым займаюцца грамадскія аб’яднанні. – Што такое ўбачылі, што хацелася б укараніць на Вілейшчыне? – У Сербіі былі ў буйных гарадах, там у большасці мікрараёнаў арганізаваны асобны збор смецця: шкла, паперы, тэтрапакаў, бляшанак... Гэта ёсць і ў нас, але яшчэ ў меншым аб’ёме. Лічу, што гэты накірунак павінен больш развівацца, каб кожная сям’я, установа паасобку сартавала смецце ў кантэйнеры. З гэтым звязанае і пытанне экалагічнага выхавання: трэба ўсё гэта з дзіцячых садкоў прывіваць. – Пасля візіту ў Сербію прыярыты ў мясцовым плане экалагічных дзеянняў не змяніліся? – Мы яшчэ больш ўпэўніліся, што тыя чатыры накірункі, якія мы выбралі, правільныя. Прыярытэты вельмі важныя не толькі для Вілейшчыны, але наогул для краіны. Гэта пацвяджаецца тым, што ў большасці раёнаў, якія задзейнічаны ў ініцыятыве, выбралі практычна такія ж накірункі. Шаноўныя чытачы, а якія рашэнні па паляпшэнні экалогіі на Вілейшчыне параіце вы? Далучайцеся да абмеркавання на нашым сайце. Даведка “РГ” Прыярытэты мясцовага экалагічнага плана дзеянняў для Вілейшчыны: 1. Праблема забруджвання малой ракі Пляснянкі, якая забруджваецца за кошт сцёкавых вод бытавой каналізацыі. 2. Кіраванне камунальнымі адходамі – правядзенне далейшай працы па раздзельным зборы смецця і далейшай перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў. 3. Якасць вады ў каналах, рэках і азёрах – гэта стан Вілейскага вадасховішча. 4. Стан існуючых зяленых зон, паркаў, а таксама месцаў адпачынку і развіццё зялёнага турызму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З навучальнага візіту ў Сербію прыехалі прадстаўнікі Вілейшчыны, якія займаюцца распрацоўкай мясцовага экалагічнага плана. Візіт быў на пачатку красавіка. |
|