Суд аштрафаваў за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў мінчанку, на якую данёс сусед. 21.by

Суд аштрафаваў за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў мінчанку, на якую данёс сусед

19.04.2016 23:45 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: svaboda.org

Суддзя Цэнтральнага суда Мінску Вікторыя Шабуня 19 красавіка аштрафавала Галіну Лагацкую на 6,3 мільёна рублёў (30 базавых велічыняў), перадае Радыё "Свабода". Жанчыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў, які прайшоў 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы.

Справа Лагацкай набыла рэзананс, калі стала вядома, што заяву ў міліцыю на яе падаў сусед. Ён пабачыў у інтэрнэце фота жанчыны з плакатам "Прадпрымальнікі сумленныя, а ўлада бандыцкая". Па словах Мілевіча, ён палічыў сябе пакрыўджаным.

Сама ж Лагацкая мяркуе, што сусед напісаў на яе заяву з-за ранейшага канфлікту наконт памяшкання для вазкоў на пляцоўцы, дзе ён жыве. У суд Мілевіч не прыйшоў.

На судзе выступіў сведка Леанід Кулакоў, які заявіў, што сам зрабіў згаданы плакат і сам трымаў яго падчас мітынгу. Кулакоў кажа, што часова перадаў плакат Лагацкай, калі на нядоўгі час сыходзіў з плошчы. Ён прапанаваў пакараць яго за плакат.

Адвакат прасіла суд улічыць, што Лагацкая не мае прыбыткаў, бо не атрымоўвае пенсію па ўзросце. Жанчына жыве на ўтрыманні сваякоў. Тым не менш суддзя прызначыла вялікі штраф.

Лагацкая збіраецца абскардзіць пастанову суда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: svaboda.org Суддзя Цэнтральнага суда Мінску Вікторыя Шабуня 19 красавіка аштрафавала Галіну Лагацкую на 6,3 мільёна рублёў (30 базавых велічыняў), перадае Радыё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика