ДАІ Мінска абяцае не забіраць матацыклы, калі няма парушэнняў
19.04.2016 23:45
—
Разное
|
![]() Фота: mobilmusic.ru Увечары 19 красавіка байкеры Мінска прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам сталічнай ДАІ, каб вырашыць сітуацыю з канфіскацыяй матацыклаў. Кіроўцы заяўляюць, што толькі за 18 красавіка ДАІ канфіскавала 32 матацыклы, прычым 11 чалавек яны ведаюць асабіста. З прысутнымі сустрэўся намеснік начальніка ДАІ Мінгарвыканкама. Ён паабяцаў, што інспектары не будуць канфіскоўваць матацыклы, калі ў кіроўцы дакументы ў парадку і ён не парушыў правілы. Наконт матацыклаў, якія ўжо забрала міліцыя, ён нічога паабяцаць не змог — маўляў, гэта ўжо юрысдыкцыя экспертаў, якія будуць выносіць сваё рашэнне. Байкеры, якія прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам ДАІ, не ўваходзяць ні ў якое аб'яднанне. Тым не менш на сустрэчы была дасягнутая дамоўленасць, што кіроўцы разам з інспектарамі зладзяць сярод матацыклістаў разнастайныя навучальныя і агітацыйныя мерапрыемствы. Іх мэтай будзе лепшае выкананне Правілаў дарожнага руху (ПДР). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mobilmusic.ru Увечары 19 красавіка байкеры Мінска прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам сталічнай ДАІ, каб вырашыць сітуацыю з канфіскацыяй матацыклаў. Кіроўцы... |
|