Жыхарка Лепеля прадавала лекавыя травы і зарабіла 750 мільёнаў рублёў
21.04.2016 17:22
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: myogorod.ru Жыхарка Лепеля прадавала лекавыя травы і за 2012-2015 гады зарабіла больш за 750 мільёнаў рублёў. Аднак яе дзейнасцю зацікавіліся супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Аршанскага РАУС. Яны высветлілі, што жанчына не зарэгістраваная індывідуальным прадпымальнікам. Травы яна набывала на разнастайных выставах, прысвечаных здароваму ладу жыцця. Як інфармуе УУС Віцебскага аблвыканкама, тавар быў у завадскіх ўпакоўках з фірмовымі этыкеткамі. Кліентаў жанчына шукала з дапамогай аб'яваў у тэматычных часопісах. Людзі тэлефанавалі і замаўлялі тавар, які яны пасля атрымлівалі па пошце. Паведамляецца, што жанчына асуджаная судом Аршанскага раёна па артыкуле "незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць". Яе аштрафавалі на 500 базавых велічынь. Гэта — 105 мільёнаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: myogorod.ru Жыхарка Лепеля прадавала лекавыя травы і за 2012-2015 гады зарабіла больш за 750 мільёнаў рублёў. Аднак яе дзейнасцю зацікавіліся... |
|