У Віцебску супрацоўніца банка выдала каханку 925 тысяч долараў
22.04.2016 14:44
—
Разное
|
![]() Фота: Fotolia У Віцебску супрацоўніца банка выдала каханку-дырэктару камерцыйнай структуры буйны крэдыт — больш за 8 млрд рублёў (суму эквівалентную 925 тысяч 400 доларам ЗША). А сваім падначаленым у снежні 2012-га — у сакавіку 2013 года яна загадала схаваць негатыўную інфармацыю пра плацёжаздольнасць яго фірмы ад крэдытнага камітэта банка. Як інфармуеУУС Віцебскага аблвыканкама, пра ўчынак жанчыны стала вядома. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі" (ч. 3 арт. 424 КК Беларусі). Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў супрацоўніцу банка вінаватай і асудзіў да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады без канфіскацыі маёмасці (з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады). Яе пазбавілі на два гады права займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчымі і адміністрацыйна-гаспадарчымі абавязкамі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Fotolia У Віцебску супрацоўніца банка выдала каханку-дырэктару камерцыйнай структуры буйны крэдыт — больш за 8 млрд рублёў (суму эквівалентную 925 тысяч 400... |
|