Стала вядомае імя чалавека, які пагражае скочыць з крана на стадыёне "Дынама". 21.by

Стала вядомае імя чалавека, які пагражае скочыць з крана на стадыёне "Дынама"

28.04.2016 16:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў у сацыяльных сетках, што мужчына, які забраўся на кран на стадыёне "Дынама", 25-гадовы жыхар Віцебска, аддзелачнік. Паводле папярэдняй інфармацыі, у Віцебску з ім не разлічыліся за працу, таму ён такім чынам вырашыў запатрабаваць кампенсацыю.

Міліцыя паведамляе, што з ім цяпер вядуцца перамовы.

Паводле інфармацыі, якую атрымала Еўрарадыё, мужчыну клічуць Дзмітрыем. Ён прыехаў на мінскі чыгуначны вакзал 28 красавіка і прыйшоў на стадыён. Там ён размаўляў з кранаўшчыком, які пакінуў яму і свой мабільны тэлефон. Праз гэты тэлефон з ім цяпер вядуцца перамовы.

Мужчына паведаміў, што працуе на адкрытым акцыянерным таварыстве і паўгода не атрымоўвае заробак. Нібыта, ён звяртаўся ў розныя інстанцыі, але нідзе не змог дамагчыся забеспячэння сваіх правоў. Таму і наважыўся на такі крок.

У 15.45 з крана спусціўся кранаўшчык.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў у сацыяльных сетках, што мужчына, які забраўся на кран на стадыёне "Дынама", 25-гадовы жыхар Віцебска,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика