Мужчына на стадыёне "Дынама" перадаў свае патрабаванні сілавікам (фота). 21.by

Мужчына на стадыёне "Дынама" перадаў свае патрабаванні сілавікам (фота)

28.04.2016 17:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На стадыёне "Дынама" кранаўшчык, які ўвесь гэты час знаходзіўся побач з пратэстоўцам, спусціўся наніз. Ён меў пры сабе шмат папераў, якія перадаў сілавікам. Мяркуецца, што гэта нейкія патрабаванні пратэстоўца альбо дакументы. Мужчына, які забраўся на кран, вядзе перамовы з сілавікамі праз мабільнік кранаўшчыка.

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў журналістам, што мужчыну не выплацілі некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў.

Нагадаем, што 25-гадовы аддзелачнік з Віцебска прыехаў у Мінск, забраўся на вежавы кран на мінскім стадыёне "Дынама". Ён патрабуе выплаты заробку. Паводле непацверджанай інфармацыі, мужчыну клічуць Дзмітрыем. На прадпрыемстве яму, нібыта, не выплочвалі заробак паўгода.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На стадыёне "Дынама" кранаўшчык, які ўвесь гэты час знаходзіўся побач з пратэстоўцам, спусціўся наніз. Ён меў пры сабе шмат папераў, якія перадаў сілавікам....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика