У Магілёўскім раёне маці з дачкой атруціліся чадным газам
02.05.2016 09:50
—
Разное
|
![]() Фота: dnpr.com.ua 1 траўня каля 15-й гадзіны магілёўскія ратавальнікі атрымалі ад медыкаў паведамленне пра кепскае самаадчуванне жанчыны і дзіцяці ў вёсцы Лыкава Магілёўскага раёна. Падчас праверкі выявілася, што гэтая вясковая хата выкарыстоўвацца пад лецішча. У доме, як перадае , была 42-гадовая гаспадыня і яе 13-гадовая дачка, жыхаркі Магілёва. Гаспадыня дома паліла ў печы і заўчасна закрыла засаўку коміна. Праз пэўны час гаспадыня і яе дачка адчулі сябе дрэнна і выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Медыкі даставілі жанчыну ў Магілёўскую лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Яе абследавалі і адпусцілі дадому. Дачку гаспадыні шпіталізавалі ў Магілёўскую абласную дзіцячую лякарню з папярэднім дыягназам "атручэнне чадным газам". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: dnpr.com.ua 1 траўня каля 15-й гадзіны магілёўскія ратавальнікі атрымалі ад медыкаў паведамленне пра кепскае самаадчуванне жанчыны і дзіцяці ў вёсцы Лыкава... |
|