У Баранавіцкім раёне пітбуль пакусаў цяжарную жанчыну. 21.by

У Баранавіцкім раёне пітбуль пакусаў цяжарную жанчыну

02.05.2016 11:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: purmix.ru

Трагічная гісторыя адбылася ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна ў ноч на 30 красавіка. Як піша intex-press.by са спасылкай на Баранавіцкі РАУС, сабака пароды пітбуль напаў на 33-гадовую жанчыну. Яе даставілі ў мясцовую гарадскую лякарню.

Паведамляецца, што дактары былі вымушаныя ампутаваць ёй абедзве рукі. Лекары кажуць, што пасля аперацыі стан жанчыны сярэдняй цяжкасці, але стабільны.

Сабака належыць сужыцелю жанчыны. Суседзі жанчыны распавялі, што сабака заўсёды паводзіў сябе агрэсіўна. Таксама яны паведамілі, што жанчына вяла асацыяльны лад жыцця і была пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Журналісты даведаліся, што пацярпелая працавала дворнікам ў раённым ЖКГ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: purmix.ru Трагічная гісторыя адбылася ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна ў ноч на 30 красавіка. Як піша intex-press.by са спасылкай на Баранавіцкі РАУС, сабака...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика