Жыхар Рэчыцы прыйшоў у ДАІ і апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання
11.05.2016 19:44
—
Разное
|
Фота: ipnews.in.ua Жыхар Рэчыцы прыйшоў на прыём да начальніка АДАІ Рэчыцкага РАУС, але ў выніку апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Пра здарэнне агенцтву 43-гадовы беспрацоўны шукаў у начальніка ДАІ правасуддзя: ён хацеў, каб перагледзелі адміністратыўны матэрыял, складзены на яго за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Дарэчы, і на прыём мужчына прыйшоў п'яным. Паведамляецца, што падчас размовы мужчына ўчыніў скандал, лаяўся матам і не рэагаваў на заўвагі. Супрацоўнік ДАІ спрабаваў супакоіць наведвальніка, але ў адказ пачуў пагрозы — не толькі на свой адрас, але і на адрас сваёй сям'і. Калі супрацоўнік ДАІ наблізіўся да мужчыны, той стаў хапаць інспектара за абмундзіраванне і парваў кашулю. Міліцыянты затрымалі дэбашыра і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Цяпер яму пагражае не толькі адміністратыўная, але, магчыма, і крымiнальная адказнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ipnews.in.ua Жыхар Рэчыцы прыйшоў на прыём да начальніка АДАІ Рэчыцкага РАУС, але ў выніку апынуўся ў ізалятары часовага ўтрымання. Пра здарэнне агенцтву БелаПАН...
|
|