Рома Звер запісаў відэазварот да прыхільнікаў на беларускай мове. 21.by

Рома Звер запісаў відэазварот да прыхільнікаў на беларускай мове

16.05.2016 15:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Лідар расійскага гурта «Звери» запісаў відэазварот да прыхільнікаў на беларускай мове. 26 мая ў мінскім Палацы спорту вядомы калектыў прэзентуе новае шоў «Страха нет», адмыслова для якога музыкі вязуць з сабой 35 тонн гука і святла. 

“Прывітанне, Беларусь! З вамі Рома Звер. Як вашы справы? Хутка прыедзем да вас у Мінск з новым альбомам «Страху няма» і вялікім шоў. Будзем рады пабачыць вас. Да сустрэчы!” — сказаў Рома ў відэазвароце.



“Відавочна, што прачытаць тэкст на беларускай Роме было не так проста, але для першага разу атрымалася проста выдатна”, — адзначаюць прадстаўнікі арганізатара канцэрта, кампаніі «Вітамін Д».

Мінск стане адным з чатырох гарадоў, дзе гурт «Звери» пакажа поўную версію канцэртнага шоў «Страха нет». Гледачоў чакаюць 300 кіловат гука і святла, кожную песню будзе суправаджаць арыгінальны відэашэраг. Публіка будзе мець магчымасць наноў адчуць добра знаёмыя і любімыя хіты гурта «Звери», а таксама лепш зразумець сэнсы кампазіцый новага альбома.





 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідар расійскага гурта «Звери» запісаў відэазварот да прыхільнікаў на беларускай мове.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика