Пад Пінскам выратавалі кіроўцу "Опеля", які тануў у меліярацыйным канале (фота)
22.05.2016 18:12
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by Пад Пінскам кіроўца аўтамабіля "Опель Астра" ледзь не патануў у сваёй машыне. Як паведамляе Паводл інфармацыі праваахоўнікаў, у гэты час рыбакі з Мінскай вобласці вярталіся дадому. 65-гадовы кіроўца аўтамабіля "Опель Астра" выбраў няправільную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем. У выніку аўто з'ехала ў кювет і перакулілася ў меліярацыйны канал. Мужчыну выратавалі іншыя кіроўцы, якія праязждалі міма. Яны скокнулі ў ваду, разбілі шкло "Опеля" і дапамаглі кіроўцу і пасажыру выбрацца з "утопленага" аўто. Праўда, праз тры гадзіны пасля аварыі 50-гадовы пасажыр быў шпіталізаваны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі Пінскай цэнтральнай лякарні з дыягназам: закрытая чэрапна-мазгавая траўма, стан пасля страты прытомнасці, артэрыяльная гіпатэнзія, стан пасля ўтаплення. ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by Пад Пінскам кіроўца аўтамабіля "Опель Астра" ледзь не патануў у сваёй машыне. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, ДТЗ адбылося 21 траўня ў 14.30 каля...
|
|