У Мінску школьнік напаў на настаўніцу і параніў яе ў шыю. 21.by

У Мінску школьнік напаў на настаўніцу і параніў яе ў шыю

23.05.2016 17:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: ria.ru

У Мінску школьнік параніў настаўніцу ў шыю "неўстаноўленым вострым прадметам". Здарэнне адбылося каля 8.30 у панядзелак, 23 траўня ў адной са школ Кастрычніцкага раёна сталіцы. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксандр Герасімаў, настаўніца патэлефанавала сваёй дачцы і распавяла, што адзін з вучняў старэйшых класаў некалькі разоў ударыў яе ў шыю. Хуткая дапамога завезла жанчыну ў бальніцу, дзе ёй аказваецца меддапамога.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства" (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК). З непаўналетнім, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, працуюць праваахоўнікі. Высвятляюцца матывы ўчынку. Праводзяцца допыты работнікаў і навучэнцаў навучальнай установы, прызначаныя экспертызы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: ria.ru У Мінску школьнік параніў настаўніцу ў шыю "неўстаноўленым вострым прадметам". Здарэнне адбылося каля 8.30 у панядзелак, 23 траўня ў адной...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика