У Бярозаўскім раёне мужчына нацкаваў ратвейлера на аднавяскоўку
27.05.2016 21:32
—
Разное
|
Здымак з архіву. У Бярозаўскім раёне ў вёсцы Здзітава п'яны мужчына нацкаваў ратвейлера на аднавяскоўку. 22 траўня ў другой палове дня са сваім сабакам ён прыйшоў у двор да суседкі і прапанаваў наладзіць з яе сабакам бой. Яна адмовілася. Жанчына стала выганяць госця і прыгразіла міліцыяй. Тады мужчына зняў ратвейлера з ланцужка і даў каманду "Узяць!". Сабака накінуўся на жанчыну і ўкусіў яе за перадплечча правай рукі. Як інфармуе У адносінах 24-гадовага жыхара вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна, які нацкаваў ратвейлера жанчыну, распачалі крымінальную справу. Артыкул — "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК). Афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова адзначыла, што вырашаецца пытанне аб аглядзе спецыялістамі сабакі, які быў выкарыстаны ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Бярозаўскім раёне ў вёсцы Здзітава п'яны мужчына нацкаваў ратвейлера на аднавяскоўку. 22 траўня ў другой палове дня са сваім сабакам ён прыйшоў у...
|
|