Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты (фота)
28.05.2016 14:30
—
Разное
|
![]() Фота: 112.by Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты. Здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня на чыгуначнай станцыі "Калій-3" недалёка ад горада. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, назіралася кіслотная пара паблізу цыстэрны (яе з "Беларуськалія" на Гомельскі хімічны завод). Замеры стану паветра паказалі, што на адлегласці 40 метраў ад яе паказчыкі былі ў норме. Як інфармуе МНС Мінскай вобласці, была створаная вадзяная заслона і накладзены бандаж на цыстэрну. Пазней на месца прывезлі іншую цыстэрну, у якую перапампавалі кіслату. Гэтыя працы скончыліся толькі ўначы. Прычына здарэння высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by Каля Салігорска ліквідавалі ўцечку з цыстэрны салянай кіслаты. Здарэнне адбылося ўвечары 27 траўня на чыгуначнай станцыі "Калій-3" недалёка ад горада.... |
|