Краму абрабавалі двойчы за месяц, зніклі 33 ровары на 15 тысяч долараў
28.05.2016 15:04
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Гомелі краму на Інтэрнацыянальнай вуліцы абакралі двойчы за месяц, зніклі 33 ровары на 15 тысяч долараў. Як паведамляе, першае здарэнне адбылося ў ноч на 7 траўня. Злодзеі падабралі ключы да дзвярэй чорнага ўваходу, вынеслі 23 ровары коштам ад 10 да 28 мільёнаў рублёў. У ноч на 21 траўня адбыўся другі крадзеж. На гэты раз зламыснікі залезлі ў памяшканне праз акно і вынеслі 10 дарагіх ровараў. Абодва злачынствы пакуль не раскрытыя, праваахоўнікі каментары не даюць. У краме не было сігналізацыі. Пасля першага крадзяжу ў дзвярах памянялі замкі і заварылі дзверы чорнага ўваходу, пасля другога — заклалі цэглай акно. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Гомелі краму на Інтэрнацыянальнай вуліцы абакралі двойчы за месяц, зніклі 33 ровары на 15 тысяч долараў. Як паведамляе БелаПАН, першае... |
|