На сястру Васіля Быкава здзейснены напад, яна ў рэанімацыі
29.05.2016 09:22
—
Разное
|
Фота: labadzenka.by На Валянціну Быкаву, сястру славутага пісьменніка Васіля Быкава, здзейснены напад, яна ў рэанімацыі. Пра гэта паведаміў увечары 28 траўня ў сваім “Патэлефанавала яе суседка, распавяла жах, у які цяжка паверыць. Учора зранку Валянціна Уладзіміраўна пачула нейкі шум у бакоўцы, выйшла паглядзець, у гэты момант атрымала моцны ўдар. Стала крычаць, нападнік стаў заціскаць ёй рот. У выніку зламаў некалькі рабрынаў і руку. Яна здолела выклікаць хуткую, цяпер яна ў рэанімацыі Вушацкай лякарні”, — напісаў Лабадзенка. Па яго словах, Валянціну Быкаву ўжо наведалі следчыя, міліцыя і кіраўніцтва райвыканкама. Удар быў ззаду, таму яна не пабачыла і не запомніла нападніка. Пры гэтым з дому не прапала нічога з рэчаў: магчыма, зламысніка нешта напалохала і таму ён уцёк. Сёлета ў ліпені Валянціне Уладзіміраўне Быкавай споўніцца 90 год. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: labadzenka.by На Валянціну Быкаву, сястру славутага пісьменніка Васіля Быкава, здзейснены напад, яна ў рэанімацыі. Пра гэта паведаміў увечары 28 траўня ў сваім... |
|