Мінздароўя прыпыніла ўжыванне вакцыны, пасля якой у Гродне памерла дзяўчынка
01.06.2016 19:40
—
Разное
|
Фота: mamaplus.md На час разбіральніцтва Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ўжыванне вакцыны "Прыарыкс", прышчэпку якой атрымала памерлая ў Гродне дзяўчынка. Пра гэта ў каментары Гаеўскі мяркуе, што прыпыненне выкарыстання вакцыны будзе доўжыцца адзін-два дні. "Нават калі мы на тысячу адсоткаў упэўненыя ў яе бяспецы, трэба дачакацца афіцыйнага заключэння. Калі мы зрушылі план прышчэпак на некалькі дзён, гэта не нанясе страты здароўю дзяцей", — падкрэсліў чыноўнік. Гаеўскі адзначае, што нельга сцвярджаць, быццам смерць дзяўчынкі адбылася ў выніку вакцынацыі. Па яго словах, гэтая вакцына выкарыстоўваецца ў краіне з 2012 года. Толькі сёлета ў Беларусі было выкарыстана 150 тысяч доз вакцыны, і пры гэтым не было ніводнага ўскладнення. Таксама намеснік міністра распавёў, што прышчэпку памерлай дзяўчынцы рабілі з ампулы, з якой вакцынавалі яшчэ адно дзіця. У другога дзіцяці няма ніякіх негатыўных наступстваў, паведаміў ён. Як паведамлялася раней, трагічны выпадак адбыўся 31 траўня каля 16-й гадзіны ў дзіцячай паліклініцы №1 Гродна. Нагадаем, каля 16.00 31 мая ў дзіцячай паліклініцы № 1 Гродна шасцігадовай дзяўчынцы зрабілі прышчэпку камбінаванай вакцыны супраць адру, паратыту і краснухі. Ёй адразу стала кепска, і дзяўчынка памерла ў прысутнасці маці нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу. Акрамя праверкі, якую вядзе Мінздароўя, справай заняліся і праваахоўнікі Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыкамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mamaplus.md На час разбіральніцтва Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ўжыванне вакцыны "Прыарыкс", прышчэпку якой атрымала памерлая ў Гродне дзяўчынка. Пра...
|
|