На "Гродна-Азоце" загінулі двое рабочых
06.06.2016 15:44
—
Разное
|
![]() Фота: autogrodno.by У панядзелак, 6 чэрвеня, на прадпрыемстве "Гродна-Азот" адбыўся інцыдэнт, у выніку якога загінулі двое рабочых. Паводле папярэдняй інфармацыі, у адным з цэхаў праводзіліся агнявыя работы. Вось што паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі: "У 12.45 у МНС паступіла паведамленне аб задымленні ў адным з цэхаў ААТ "Гродна-Азот". Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас правядзення агнявых работ адбылося патрапленне іскры на гідраксіламінсульфат. У выніку тэрмічнага раскладання гэтага рэчыва атрымалі атручэнні з летальным вынікам два чалавекі, яшчэ двое атрымалі атручэнні прадуктамі раскладання, яны шпіталізаваныя. Падраздзяленнямі МНС арганізаванае астужэнне канструкцый цэху, самога рэчыва і прадуктаў раскладання. Прычыны здарэння высвятляюцца. Небяспекі для насельніцтва няма". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: autogrodno.by У панядзелак, 6 чэрвеня, на прадпрыемстве "Гродна-Азот" адбыўся інцыдэнт, у выніку якога загінулі двое рабочых. Паводле папярэдняй інфармацыі, у адным... |
|